Кніжная выстаўка «Мама - самае галоўнае слова!»


І калі б была воля мая на тое – пачаў бы я азбуку менавіта з літары М:
як і ўсё на зямлі, усё ў нас пачынаецца з Маці.

Рыгор Барадулін

14 кастрычніка, у дзень Покрыва Прасвятой Багародзіцы ў Беларусі адзначаюць светлае свята - Дзень маці. З пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека маці - самы галоўны чалавек у жыцці. Колькі цяпла, ласкі і пяшчоты тоіць у сабе гэтае слова. Вялікае і святое матчынае каханне з зыбкі сагравае і засцерагае нас, дапамагае пераадольваць жыццёвыя нягоды, спадзявацца, верыць у поспех. І не важна, колькі нам гадоў - маміна добрае слова, яе ласкавы погляд, мудрая рада патрэбныя і дзіцяці, і даросламу.

Да гэтай святочнай даты ў чытальнай зале навукова-тэхнічнай бібліятэкі (аўд. 1504) падрыхтавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка «Мама — самае галоўнае слова!».

На ёй прадстаўлены кнігі і вершы, прысвечаныя маці, а таксама артыкулы з перыядычных выданняў і інтэрв'ю з сем'ямі.

Упрыгожаннем выставы сталі паштоўкі з Рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «Павіншуем маму разам!»

23

23

23

Намеснік загадчыка НТВ
Дар'я Патапенка

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter