Педагогі БелДУТа ўзялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня настаўніка.


1 кастрычніка дэлегацыя БелДУТа на чале з прарэктарам па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце С.М. Васільевым наведала ўрачыстае мерапрыемства з нагоды Дня настаўніка ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь у Мінску.

У складзе дэлегацыі таксама былі дацэнт кафедры "Вагоны" Разон В.Ф., намеснік дэкана па ІВР механічнага факультэта Падольская В.М. і выхавальнік студэнцкага гарадка Т.А. Камякова.

Больш за тысячу педагогаў краіны прынялі ўдзел у свяце.

Перад пачаткам святочнага канцэрта адбылася цырымонія ўзнагароджання, на якой каля 40 заслужаных работнікаў адукацыі атрымалі ганаровыя граматы, падзякі Савета Міністраў, Адміністрацыі Прэзідэнта, старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а таксама нагрудныя знакі "Выдатнік адукацыі".

23

23

002

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter