Ад лекцый да градак
- Апублікавана 10.10.2025 15:09
Студэнты чацвёртага курса факультэта КПП нядаўна змянілі аўдыторыі на палі аграгаспадаркі "Брылёва".
Разам з выкладчыкамі кафедры "Кіраванне аўтамабільнымі перавозкамі і дарожным рухам" у студэнцкі атрадзе яны ўзялі ўдзел ва ўборцы морквы - і справіліся на выдатна!


Пад восеньскім небам хлопцы не толькі дапамаглі фермерам сабраць ураджай, але і самі атрымалі зарад бадзёрасці, каманднага духу і сапраўднай вясковай працы. Замест лекцый - свежае паветра, замест наўтбукаў - градкі, а замест адзнак - сяброўская падтрымка і ўсмешкі.
Утварыўся сапраўдны канвеер: хтосьці спрытна падкопваў моркву, хтосьці выцягваў яе з зямлі за бацвінне, а самыя скурпулёзныя беражліва абрывалі зеляніну і складалі карняплоды ў акуратныя горкі.
Рызыка, жарты, гарбата з тэрмаса на свежым паветры дапамагалі не заўважаць стомленасці і згуртавалі рабят як ніколі.


Кафедра «Кіраванне аўтамабільнымі перавозкамі і дарожным рухам» і сельгаспрадпрыемства «Брылёва» засталіся задаволеныя вынікамі «маркоўнага дэсанту» і выказваюць вялікую падзяку хлопцам за дапамогу!
Старшы выкладчык кафедры "КАПДР"
В.А. Ясінская


