Прафілактычная гутарка «Экстрэмізм у маладзёжным асяроддзі»
- Апублікавана 15.09.2025 07:58
12 верасня 2025 года ў рамках «Месяца першакурсніка» на факультэце «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» адбылася сустрэча прарэктара Ермакова Уладзіміра Васільевіча са студэнтамі першага курса і кіраўніцтвам факультэта.
Уладзімір Васільевіч правёў прафілактычную гутарку «Экстрэмізм у маладзёжным асяроддзі» - аб адказнасці за супрацьпраўную дзейнасць, прывёў прыклады найбольш распаўсюджаных экстрэмісцкіх супольнасцяў у сацыяльных сетках і месенджары «Тэлеграм».
Акрамя таго, хлопцы даведаліся аб дакладных крыніцах атрымання інфармацыі, а таксама былі папярэджаны пра выпадкі махлярства праз мессенджеры, розных выкрутах махляроў, у прыватнасці, ад асобы кіраўніцтва універсітэта або факультэта.
Намеснік дэкана па ІВР Рудзянкова Ірына Віктараўна азнаёміла студэнтаў з правіламі ўнутранага распарадку ўніверсітэта і пражывання ў інтэрнаце, Правіламі наведвання грамадскіх мерапрыемстваў і знаходжання ў грамадскіх месцах.
Заместитель декана факультета ПГС по ИВР
Руденкова И.В.