Першыя ўражанні ад службы выпускнікоў спецыяльнасці «Мытная справа»


Не прайшло і месяца, як выпускнікі спецыяльнасці «Мытная справа» 2025 года паступілі на службу ў мытныя органы і атрымалі свае першыя персанальныя званні інспектараў мытнай службы 3 ранга, як двое з іх – Глеб Трубенка і Дзяніс Шугаў вырашылі падзяліцца сваімі першымі ўражаннямі з кафедрай «Мытная справа» і сваімі будучымі калегамі.

4 верасня 2025 года яны правялі сустрэчы са студэнтамі 1, 2, 3 і 4 курсаў. У ходзе сустрэчы маладым інспектарам было зададзена вельмі шмат пытанняў, прычым калі малодшыя курсы цікавіліся агульнымі пытаннямі арганізацыі мытнай службы, то старэйшыя курсы, якія ўжо зусім хутка самі прыступяць да яе праходжання, цікавіліся канкрэтнымі пытаннямі, якія тычацца распарадку і графіка працы, пражывання і побыту, правілаў нашэння формы.

11

Асаблівая ўвага выступоўцамі была ўдзелена неабходнасці старанна і дасканала вывучаць спецыяльныя дысцыпліны, клапаціцца аб сваёй высокай паспяховасці, а таксама – аб сваім маральным абліччы і этыцы паводзінаў дзяржаўнага служачага ў сацыяльных сетках і ў рэальным жыцці.

Вядома ж, пачатак працоўнай дзейнасці, новы калектыў, новыя месцы пражывання ў адпаведнасці з размеркаваннем – гэта заўсёды сур’ёзнае выпрабаванне для маладых спецыялістаў на стрэсаўстойлівасць, сталасць і гатоўнасць да дарослага жыцця, і як тут выпускнікам не ўспомніць словы свайго куратара А.П. Пятрова-Рудакоўскага: «Ніхто не абяцаў, што будзе лёгка!», якімі ён усе чатыры гады даваў наказ на рашэнне вялікіх і малых задач, якія здаваліся цяжкімі і невыканальнымі, але ў канчатковым выніку паспяхова вырашаліся.

11

11

11

11

11

Кафедра дзякуе Глебу Трубенка і Дзянісу Шугаву за праведзенае мерапрыемства і заўсёды радая прыняць сваіх выпускнікоў у іхніх родных студэнцкіх сценах.

А. П. Пятроў-Рудакоўскі

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter