Падзяку Прэзідэнта Беларусі атрымала Наталля Семчанка
- Апублікавана 23.06.2025 08:23
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў краіны.
Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў 16 чэрвеня.
За плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і развіццё творчых здольнасцяў таленавітай моладзі падзякі ўдастоены сем педагогаў.
Сярод іх загадчык кафедры «Архітэктура і будаўніцтва» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Наталля Іванаўна Семчанка.
Цырымонія ўзнагароджання выпускнікоў і выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі прайшла ў Палацы Незалежнасці.
З рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі заслужаную высокую ўзнагароду Наталля Іванаўна Семчанка.
На ўрачыстым узнагароджанні ў Палацы Незалежнасці Наталля Іванаўна выказала вялікую падзяку ад асобы выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі:
- Паважаны Аляксандр Рыгоравіч!
Для мяне і для ўсіх прысутных тут выкладчыкаў вялікі гонар знаходзіцца ў гэтай зале і прымаць падзяку за нашу працу. Гэта не толькі асабістая заслуга, не толькі асабістая ўзнагарода, але і важны знак ацэнкі ўсёй адукацыйнай сферы.
Перад намі стаіць вельмі важная задача, важная адказнасць. Не проста даваць адукацыю нашым студэнтам, нашай моладзі, але і вучыць іх любіць Радзіму, быць патрыётамі сваёй краіны і прывіваць пачуццё адказнасці за будучыню нашай краіны.
Мы будзем працягваць працаваць з поўнай аддачай, каб спрыяць развіццю і росквіту нашай роднай Беларусі. Дзякуй вам вялікі за высокую ацэнку нашай працы. Дзякуй!
Віншуем Наталлю Іванаўну Семчанку з высокай узнагародай і ганарымся таленавітым педагогам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter