Сад Надзеі


На выпрабавальным палігоне БелДУТ расце і радуе сваім красаваннем і пладамі яблыневы сад, закладзены ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і працы - супрацоўнікамі БелДУТ да 50-годдзя Перамогі.

30 гадоў праз у год 80-годдзя Вялікай Перамогі ў нашым садзе з'явіліся новыя саджанцы маладых дрэў у рамках рэспубліканскай акцыі «Сады надзеі».

3

Майстар-клас, праведзены намеснікам дэкана будаўнічага факультэта Мікалаем Вячаслававічам Бандзюком, стаў сапраўдным урокам садаводства і напамінам пра тое, як важна клапаціцца аб прыродзе. Пасадка дрэў-акт надзеі, сімвал веры ў тое, што кожнае высілак, кожнае пасаджанае дрэва – гэта ўклад у зялёную будучыню краіны, яе экалагічную ўстойлівасць і прыгажосць.

1

У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел актывісты БРСМ, Студэнцкая Рада, студэнты і кіраўніцтва ўсіх факультэтаў, якія аб'яднаны адной агульнай мэтай. Да актывістаў далучыўся і прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Сцяпан Міхайлавіч Васільеў, які падкрэсліў асаблівую ролю моладзі ў фарміраванні экалагічнай культуры, адказнасці за навакольнае асяроддзе і развіццё дзяржавы.

1
1
1
5

Акцыя «Сады надзеі» нагадвае нам пра важнасць беражлівых адносін да прыроды і неабходнасці аб'ядноўвацца дзеля агульнага дабра. Бо будучыня-гэта не толькі тэхналогіі і інфраструктура, але і зялёныя прасторы, свежае паветра і гармонія з прыродай. Хай кожны высадак стане напамінам пра тое, што нават самыя маленькія ўчынкі могуць мець вялікае значэнне.

6

 

Шкараедаў Дзмітрый Васільевіч,
сакратар ПА ГА «БРСМ» з правами РК УА «БелДУТ»

Фота Кусік Лізаветы Сяргееўны

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter