Пра важнае і каштоўнае. Паказ фільма «Мамчына пісьмо» наведалі студэнты БелДУТ


15 мая ў дзень сям'і ў кінатэатры ім. Калініна адбыўся паказ фільма «Мамчына пісьмо», арганізаваны Гомельскай абласной арганізацыяй «Белая Русь».

Студэнты ўсіх факультэтаў нашага ўніверсітэта разам з куратарамі і намеснікамі дэканаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце наведалі паказ і, па іх водгуках, не засталіся абыякавымі. 

12

16

Гэта поўнаметражны мастацка-дакументальны фільм «Мамчына пісьмо» аб абароне дзяцей да нараджэння вытворчасці праваслаўнага тэлеканала «Спас». Праект падымае тэму абортаў, а таксама разглядае розныя шляхі рашэнняў для людзей, якія апынуліся перад такім выбарам у жыцці, як захаваць ці жыццё яшчэ ненароджанаму дзіцяці. 

Пасля прагляду фільма выступілі спецыялісты ў розных галінах: праваслаўе, медыцына, псіхалогія і адукацыя, права. У кожнага была магчымасць задаць пытанне.

11

Сустрэча прайшла ў фармаце дыскусіі. Намеснікі дэканаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце нашага ўніверсітэта ацанілі такі фармат-абмеркаванне фільма і дыялог - як вельмі зручны і карысны. 

Говар Максім, факультэт кіравання працэсамі перавозак, група УБ-21:

 –  «Мамчына пісьмо» – гэта добры фільм для сямейнага прагляду, які прымусіць вас задумацца пра важныя рэчы і, магчыма, перагледзець свае адносіны з блізкімі. Як студэнт я ацаніў, што фільм закранае тэмы, якія блізкія і зразумелыя маладому пакаленню-пошук сябе, адносіны з бацькамі, выбар жыццёвага шляху.

Змушко Ілля, факультэт кіравання працэсамі перавозак, група УБ-21:

–  Фільм закранае складаную і эмацыйна насычаную тэму выбару паміж захаваннем або перапыненнем цяжарнасці. Гісторыя маці і дачкі дазваляе зразумець, як на прыняцце рашэння ўплываюць не толькі асабістыя перажыванні, але і ціск з боку сваякоў, сяброў і спецыялістаў. Мастацкія эпізоды паказваюць з якімі праблемамі сутыкаюцца жанчыны ў крызіснай сітуацыі.

13

14

15

 

Таццяна Модзiна (прэс-служба),
намеснiк дэкана па IВР КПП Т.А. Бараноўская

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter