Дзень сям'і ў пытаннях
- Апублікавана 19.05.2025 11:17
Дзень сям'і – гэта асаблівае свята, якое адзначаецца ў многіх краінах, каб падкрэсліць важнасць сямейных каштоўнасцяў і ўмацаваць сувязі паміж членамі сям'і.
На будаўнічым факультэце адбыўся квіз да Міжнароднага Дня сям'і, арганізаваны і праведзены намеснікам дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Бандзюком Мікалаем Вячаслававічам.
Пытанні, якія гучалі ў гульні, дазволілі паглыбіць разуменне каштоўнасці сям'і і сямейных традыцый, даведацца больш аб культурных асаблівасцях, традыцыях і значэнні сям'і ў розных краінах.
Завяршылася мерапрыемства ўручэннем салодкіх прызоў.
Намеснік дэкана па IВР будаўнічага факультэта
Бандзюк Мікалай Вячаслававіч