З Днём Перамогі, дарагія ветэраны!


Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі валанцёрскі атрад «Арыенцір» ад імя ўніверсітэта і адміністрацыі Чыгуначнага раёна павіншаваў ветэрана вайны Патапенка Васіля Данілавіча, былую малалетнюю вязніцу трох фашысцкіх канцлагераў Дзівакаву Валянціну Сяргееўну, былую малалетнюю вязніцу канцлагера "Азарычы" Судакову Марыю Трафімаўну з вялікім для іх і для нас святам, уручыўшы ім падарункі і выказаўшы глыбокую павагу і ўдзячнасць.

6Валанцёры разам з кіраўніцтвам і моладдзю
ААТ «Гомельтранснафта Дружба»
каля дома Патапенка В.Д.

Мы не аднойчы гаварылі з Валянцінай Сяргееўнай, Васілём Данілавічам і Марыяй Трафімаўнай і сёння не сталі распытваць іх пра тыя страшныя гады, якія ім давялося перажыць. А проста ад усяго сэрца павіншавалі іх з Днём Вялікай Перамогі - самым шчаслівым днём у іхнім жыцці.

Ад адміністрацыі Чыгуначнага раёна Валянціне Сяргееўне і Марыі Трафімаўне былі ўручаны юбілейныя медалі.

1

2

5

4

Таксама рабяты не забываюць былую блакадніцу Леонаву Людмілу Міхайлаўну, якая ўжо пакінула гэты свет і да якой яны прыходзілі шмат гадоў. Яе муж Семенюта Мікалай Філіповіч падзяліўся ўспамінамі пра тое, як Людміла Міхайлаўна распавядала аб блакадных гадах, аб тым, як ёй з мамай удалося выехаць у Казань, але і там лютаваў страшны голад

3

Кожны такі ўспамін мы імкнемся захаваць у памяці, занатаваць, каб пакінуць для іншых людзей і для будучых пакаленняў.

Атрад «Арыенцір»

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter