Наведванне выставы «Лісты з фронту»


29 сакавіка 2024 года група ГТ-31 разам з куратарам дацэнтам А. П. Пятровым- Рудакоўскім наведалі выставу «Лісты з фронту», якая адкрылася ва ўніверсітэце.

15

На выставе прадстаўлены копіі лістоў, якія салдаты і афіцэры Савецкай Арміі адпраўлялі сваім родным і блізкім з фронту, і дзяліліся ў іх не толькі сваімі нягодамі і перажываннямі, але і маленькімі радасцямі, якія здараліся ў дні ваеннага ліхалецця, а таксама упэўненасцю ў хуткай перамозе над ворагам. 

Такія лісты заўсёды маюць асаблівую гістарычную каштоўнасць, паколькі з’яўляюцца дакументамі, якія сведчаць аб мінулых падзеях з першых вуснаў, і паказваюць не толькі гістарычную хроніку, але таксама перажыванні і эмоцыі простага чалавека, што і павінна стацца асновай захавання гістарычнай памяці нацыі.

150
151
151
150
151
151
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter