Сустрэча в рамках праекта «Быць мамай крута!»


22 красавіка у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту ў рамках праекта «Быць мамай крута!», ініцыяваным ПА ГА «Беларускі саюз жанчын» і кафедрай «Акушэрства і гінекалогіі» Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адбылася сустрэча са студэнткамі нашага ўніверсітэта.

22

Праект накіраваны на растлумачэнне пытанняў і папулярызацыю мацярынства, інфармаванне маладых дзяўчат аб перавагах і актуальнасці пытанняў мацярынства, аб дзяржаўнай падтрымцы.

15

15

З прывітальным словам выступіў прарэктар па выхаваўчай рабоце Васільеў Сцяпан Міхайлавіч, далей ён перадаў слова прафесару кафедры «Акушэрства і гінекалогіі» Лызікавай Юліі Анатольеўне, якая расказала аб мэтах праекта.

8

Спікерамі праекта выступілі студэнткі ГДМУ 6 курса Валянціна Балашова і Зінаіда Цэйко.

15

15

У гутарцы былі закрануты актуальныя пытанні, такія як перавагі, дзяржаўныя выплаты, комплексы мер па падрыхтоўцы і планаванні цяжарнасці, а таксама дадатковыя паслугі, якія прадугледжваюць радзільныя аддзяленні нашых бальніц.

15

15

15

15

15

15

15

Прэс-служба

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter