Сустрэча з галоўным інспектарам аддзела ідэалагічнай работы Гомельскай мытні Караткевіч Аленай Лявонцьеўнай
- Апублікавана 21.02.2024 11:33
20 лютага 2024 года ў межах адзінага дня інфармавання на тэму: «Выбары дэпутатаў 2024: аргументы і факты» ў БелДУТ адбылася сустрэча студэнтаў першага, другога і трэцяга курсаў спецыяльнасці «Мытная справа» з галоўным інспектарам аддзела ідэалагічнай работы Гомельскай мытні Караткевіч Аленай Лявонцьеўнай.
У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны асаблівасці бягучай электаральнай кампаніі, арганізацыі выбараў.
Таксама Алена Лявонцьеўна адзначыла, што студэнты спецыяльнасці «Мытная справа», якія паступяць на службу ў мытныя органы – гэта будучыя дзяржаўныя служачыя, на якіх ускладаецца асаблівая адказнасць за лёс Радзімы, захаванне яе незалежнасці і суверэнітэту. Таму, актыўная грамадзянская пазіцыя, уменне рабіць выбар на карысць інтарэсаў дзяржавы – гэта абавязковыя крытэрыі ацэнкі прафесійных якасцяў будучага мытніка.
Дацэнт кафедры «Мытная справа»
Антон Пятроў-Рудакоўскі
Фота Антона Пятрова-Рудакоўскага
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter