Студэнты БелДУТ на Заліковай размове ў БДУ


3 лютага 2024 года студэнты БелДУТ Шкараедаў Дзмітрый (механічны факультэт) і Шугаў Дзяніс (факультэт эканомікі і бізнес-тэхналогій) прынялі ўдзел у інфармацыйна-асветніцкім праекце «Заліковая размова», які прайшоў на базе БДУ.

У межах Заліковай размовы студэнцкая моладзь і ўдзельнікі праекта Моладзевага парламента «Каманда будучыні» сумесна з першым сакратаром ЦК БРСМ Лук'янавым Аляксандрам абмяркоўвалі асноўныя аспекты электаральнай кампаніі 2024 года і выбараў дэлегатаў ва Усебеларускі народны сход, разгледзелі вынікі работы ўрадавай дэлегацыі Беларусі ва Узбекістане, у тым ліку моладзевае супрацоўніцтва, разабралі праблемныя пытанні дзейнасці грамадскіх інстытутаў і механізмаў самакіравання ў студэнцкіх калектывах, а таксама закранулі важнейшыя сферы: ад сацыяльна-эканамічнага жыцця да забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны.

27

Дзяніс Шугаў, фіналіст абласнога міжуніверсітэцкага этапу рэспубліканскага моладзевага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі», цікавіўся, ці магчыма ў будучыні выкарыстанне аўтарскіх прэзентацый замест пэўнага шаблону на конкурсе. Дарэчы, Дзяніс гатовы да ўдзелу ў адборачным этапе Міністэрства адукацыі, які пачынаецца 13 лютага.

27

Дзмітрыя Шкараедава як актыўнага ўдзельніка БСА хвалявалі самыя бліжэйшыя і перспектыўныя планы беларускіх студэнцкіх атрадаў.

27

27

27

27

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце механічнага факультэта

Валерыя Падольская

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter