А. А. Ерафееў: навукоўцамі не нараджаюцца, імі становяцца


БелДУТ з'яўляецца найбуйнейшым адукацыйным і навуковым цэнтрам транспартнага і будаўнічага комплексаў Рэспублікі Беларусь.

33

Ва ўніверсітэце наладжана сістэма паслядоўнай падрыхтоўкі «студэнт – навуковец». Навукова-даследчая праца студэнтаў з'яўляецца адным са шляхоў удасканалення іх прафесійнай падрыхтоўкі і развіцця творчых здольнасцяў. У цяперашні час ва ўніверсітэце працуюць 9 студэнцкіх навуковых (творчых) аб'яднанняў, створаных з афармленнем неабходных загадаў і палажэнняў.

Вынікі навуковай працы студэнтаў за год падводзіць штогадовая ўніверсітэцкая навукова-тэхнічная канферэнцыя.

Актыўна ўдзельнічаюць студэнты і магістранты ў міжнародных, рэспубліканскіх, рэгіянальных і іншых конкурсах, алімпіядах, канферэнцыях, выставах, сімпозіумах і г.д.

Праводзіцца штогадовы Рэспубліканскі навукова-тэхнічны конкурс «Транспарт будучыні», у якім разам са студэнтамі ўдзельнічаюць і школьнікі. Па выніках конкурсу вылучаюцца ўдзельнікі, якія здольныя працягваць навучанне ў магістратуры, аспірантуры ўніверсітэта, паспяхова праводзіць навуковыя даследаванні.

Прадуктыўна працуе ва ўніверсітэце Савет маладых навукоўцаў, які аб'ядноўвае найбольш актыўных прадстаўнікоў кафедраў і навуковых падраздзяленняў да 35 гадоў.

Штогод нашы маладыя навукоўцы становяцца лаўрэатамі конкурсу работ маладых навукоўцаў і спецыялістаў Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. Лаўрэатамі конкурсу па выніках 2023 года сталі старэйшы выкладчык кафедры «Электратэхніка» Іван Грамыка і аспірант кафедры «Вагоны» Аляксандр Атака.

У цяперашні час ва ўніверсітэце дзейнічаюць 12 навукова-педагагічных школ, кіраўнікамі якіх з'яўляюцца вядомыя ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой навукоўцы.

Універсітэт вядзе падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі па трох спецыяльнасцях у дактарантуры і па васьмі спецыяльнасцях у аспірантуры.

Далейшаму росту навуковых і педагагічных кадраў спрыяе праца двух Саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.

У 2023 годзе супрацоўнікам універсітэта прысвоены вучоныя ступені: вучоная ступень доктара навук – загадчыку кафедры «Графіка» А.М. Вострыкаву, вучоная ступень кандыдата навук – дырэктару Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў А. Г. Зянкевічу і дацэнту кафедры «Кіраванне аўтамабільнымі перавозкамі і дарожным рухам» Д. П. Хадоскіну, вучонае званне прафесара – прафесару кафедры «Лакаматывы» А. У. Пуцята, вучонае званне дацэнта – дацэнту кафедры «Будаўнічыя тэхналогіі» Ю. У. Шафіевай, загадчыку кафедры «Кіраванне эксплуатацыйнай працай і ахова працы» Я. А. Фёдараву і дацэнту кафедры «Будаўнічая механіка, геатэхніка і будаўнічыя канструкцыі» А.У. Несцяровіч. Таксама ў лістападзе 2023 года абаронена кандыдацкая дысертацыя старэйшым выкладчыкам кафедры «Будаўнічая механіка, геатэхніка і будаўнічыя канструкцыі» М.У. Маркавай.

У мінулым годзе праведзена 22 навуковыя мерапрыемствы (канферэнцыі, семінары), у тым ліку 15 міжнародных.

Выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта выдадзена 7 манаграфій, 29 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, 488 артыкулаў у часопісах і зборніках навуковых прац, атрымана 3 патэнта.

Ва ўніверсітэце выдаюцца навукова-практычны часопіс і 3 зборнікі навуковых прац, уключаныя ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

Універсітэтам выконваецца 4 праекты, якія фінансуюцца Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў.

Выконваецца 4 заданні дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў (ДПНД).

У межах заданняў ДПНД  «Матэрыялазнаўства, новыя матэрыялы і тэхналогіі» (кіраўнікі – д.т.н. прафесар Е.Ф. Кудзіна і к.т.н., дацэнт А.П. Паўленка) вывучаны ўплыў складу і структуры неарганічных напаўняльнікаў на агрэгатыўную ўстойлівасць сумесі, градыентнае размеркаванне і фізіка-механічныя ўласцівасці кампазіцыйных матэрыялаў; вывучаны трывальныя характарыстыкі злучэнняў палімераў з керамікай і іншымі неарганічнымі матэрыяламі для павышэння зносаўстойлівасці кампазітаў на іх аснове.

Па заданні ДПНД «Механіка, металургія, дыягностыка ў машынабудаванні» (кіраўнік – д.т.н. прафесар А.А. Шыманоўскі) выкананы комплекс эксперыментаў для ацэнкі ўплыву пагодных фактараў, варыянтаў канструктыўнага выканання здымнага абсталявання, змены геаметрычных і фізічных параметраў вузлоў і дэталяў транспартных канструкцый грузу, які перавозіцца, на рэжымы руху і трывальныя характарыстыкі транспартных сродкаў.

Па заданні ДПНД “Канвергенцыя-2025» (кіраўнік – д.ф.-м.н., прафесар Э.І. Старавойтаў) распрацавана механіка-матэматычная мадэль пругкага дэфармавання трохслаёвых прастакутных пласцін са сціскальным запаўняльнікам у тэмпературным полі.

Атрыманне вынікаў навуковых даследаванняў, гатовых да ўкаранення ў вытворчасць – адно з прыярытэтных напрамкаў нашай дзейнасці.

Летась па замове прадпрыемстваў і арганізацый Рэспублікі Беларусь было выканана каля 1200 навукова-даследчых і інжынірынгавых работ, у тым ліку больш за 300 замежных кантрактаў.

Па замове Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь выкананы навукова-даследчыя работы, накіраваныя на даследаванне прычын здарэнняў і ўзроўню абароненасці на аб'ектах транспартнай дзейнасці і ў арганізацыях і распрацоўку прапаноў па павышэнні ўзроўню грамадскай бяспекі і распрацоўку прапаноў у галіне транспартнай дзейнасці для ўдасканалення нацыянальнай сістэмы кваліфікацый, распрацоўку прафесійных стандартаў.

Наш універсітэт акрэдытаваны як Орган па сертыфікацыі чыгуначнай прадукцыі і паслуг (кіраўнік – д.ф.-м.н. Ю. І. Кулажанка). У 2023 годзе выдадзена 45 сертыфікатаў адпаведнасці тэхнічным рэгламентам Еўразійскага эканамічнага саюза, з іх 19 на прадукцыю замежных вытворцаў; зарэгістравана 13 дэкларацый аб адпаведнасці тэхнічным рэгламентам Еўразійскага эканамічнага саюза, з іх 6 на прадукцыю замежных вытворцаў; выдадзена 6 сертыфікатаў адпаведнасці нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь; аформлена 27 актаў ідэнтыфікацыі запасных частак.

Выпрабавальны цэнтр чыгуначнага транспарту (кіраўнік – к.т.н. В.У. Камісараў) выконваў работы па сертыфікацыйных выпрабаваннях чыгуначнай прадукцыі для прадпрыемстваў Беларусі, Расіі, Казахстана і Узбекістана. Таксама выпрабавальны цэнтр выконвае для прадпрыемстваў Беларускай чыгункі і прамысловасці Гомельскай вобласці работы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці, аптымізацыі энергаспажывання і зберажэння паліўна-энергетычных рэсурсаў, даследаванню трываласці матэрыялаў і элементаў канструкцый.

Выпрабавальны цэнтр чыгуначнага транспарту ў межах узаемадзеяння з партнёрамі з Кітая выконваў работы па сертыфікацыйных выпрабаваннях чыгуначнай прадукцыі па запыце кампаніі «ЦРРЦ-КУЭК ЖелДорТехника». Вядуцца работы па стварэнні цэнтра выпрабавання чыгуначнай прадукцыі для прадастаўлення кітайскім прадпрыемствам паслуг па выпрабаванні абсталявання з наступнай яго сертыфікацыяй у БелДУТ з мэтай пастаўкі на рынак ЕАЭС.

ГНДЛ «Тэхнічныя і тэхналагічныя ацэнкі рэсурсу адзінак рухомага складу» (загадчык – к.т.н. Я.М. Канавалаў) выканана тэхнічнае дыягнаставанне 232 пасажырскіх вагонаў з мэтай падаўжэння тэрміну службы для Беларускай чыгункі, 165 грузавых вагонаў уласнасці Беларускай чыгункі і прамысловых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, 50 грузавых вагонаў уласнасці замежных прадпрыемстваў, 4 вагонаў метрапалітэна, 75 калясак вагонаў метрапалітэна.

НДЛ «Кіраванне перавозачным працэсам» (кіраўнік – к.т.н., дацэнт А. А. Ерафееў) для Беларускай чыгункі выканана распрацоўка праекта Метадычных рэкамендацый па фарміраванні комплекснага плана транспартнага абслугоўвання насельніцтва рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, дапрацавана праграмнае забеспячэння аўтаматызаванай сістэмы па разліку патрэбнасці ў вагонных парках для асваення перавозак грузаў на Беларускай чыгунцы з улікам прагнозных аб'ёмаў перавозак і іх напрамкі руху, уключаючы тэхнічнае заданне на распрацоўку праграмнага забеспячэння, інструкцыі адміністратару і карыстальніку.

НДЛ «Грузавая, камерцыйная праца і тарыфы» (кіраўнік – д.э.н., прафесар І. А. Елавай) для Беларускай чыгункі выканана:

Для прадпрыемстваў і арганізацый Расійскай Федэрацыі НДЛ «Бяспека і электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў» (кіраўнік – д.т.н., прафесар К.А. Бачкоў) выкананы замежныя кантракты па ацэнцы функцыянальнай бяспекі абсталявання, экспертызе тэхнічнай дакументацыі і выпрабаванням на бяспеку і электрамагнітную сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў.

Супрацоўнікі БелДУТ (кіраўнікі груп – к.т.н., дацэнты А.А. Васільеў, У.У. Талецкі і А.Я. Панцюхоў) удзельнічалі ў выкананні праграм Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, распараджэнняў абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў у складзе спецыяльных рабочых груп па правядзенні абследаванняў аб'ектаў: адукацыі, аховы здароўя, сельскагаспадарчых, сацыяльнага прызначэння і іншых. Усяго з мэтай ацэнкі тэхнічнага стану і магчымасці далейшай эксплуатацыі было абследавана больш за 110 аб'ектаў.

У мінулым годзе ўніверсітэтам выкананы ключавыя паказчыкі эфектыўнасці навуковай дзейнасці і сфарміраваны добры зачын для паспяховай працы ў будучыні.

Прарэктар па навуковай рабоце

А. А. Ерафееў

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter