Клянемся мужна і самааддана абараняць Айчыну


2 верасня 2023 года ў жыцці першакурснікаў ваенна-транспартнага факультэта ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» надышоў знамянальны момант – яны прынялі ваенную прысягу, горда прамовіўшы клятву на вернасць народу Рэспублікі Беларусь.

18

Урачыстая цырымонія прынясення першакурснікамі ваеннай прысягі прайшла на плошчы Леніна.

У страі першага курса стаялі воіны-чыгуначнікі, ваенныя аўтамабілісты, прадстаўнікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і ўнутраных войскаў РБ.

18

Першакурснікі ва ўрачыстай абстаноўцы перад ладам таварышаў і бацькамі пакляліся свята выконваць свой воінскі абавязак.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік упраўлення ваеннай адукацыі Узброеных Сіл палкоўнік Клішэвіч Андрэй Уладзіміравіч, намеснік начальніка дэпартамента – начальнік 3-га ўпраўлення Дэпартамента транспартнага забеспячэння палкоўнік Якунін Аляксей Валер'евіч, прадстаўнікі кіраўніцтва горада Гомеля, сілавых структур, кіраўніцтва універсітэта, ветэраны.

18

51

52

18

18

53

54

У сваім віншаванні палкоўнік Клішэвіч Андрэй Уладзіміравіч пажадаў курсантам заўсёды памятаць гэтыя святыя словы і ў любых сітуацыях заставацца годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, сапраўднымі абаронцамі сваёй Радзімы.

Завяршыў мерапрыемства падарунак для ўсіх прысутных-пляц-канцэрт роты ганаровай варты ваенна-транспартнага факультэта, які выклікаў буру станоўчых эмоцый ва ўсіх гасцей.

18

18

18

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter