Круглы стол «Аб укараненні Саюзнай міжрэгіянальнай сістэмы акадэмічнай мабільнасці і стварэнні сумесных маладзёжных калектываў»


Прарэктар па выхаваўчай рабоце Васільеў Сцяпан Міхайлавіч прыняў удзел у круглым стале «Аб укараненні Саюзнай міжрэгіянальнай сістэмы акадэмічнай мабільнасці і стварэнні сумесных маладзёжных калектываў».

7

8

6 ліпеня ў мэтах выканання даручэнняў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі і Урада Рэспублікі Беларусь на базе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і федэральнай дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт «МІСІС» адбылася пашыраная нарада па пытаннях маладзёжнай палітыкі Саюзнай дзяржавы.

Фармат нарады прадугледжваў працу ў студыях з запрашэннем прадстаўнікоў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

9

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter