Як гэта было...


Напярэдадні Дня Перамогі на факультэце эканомікі і бізнес-тэхналогій была арганізавана выстава абмундзіравання і прадметаў ваеннага побыту часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Сваю старанна сабраную калекцыю прадставіў студэнт другога курса спецыяльнасці «Мытная справа» Дзяніс Шугаў. Таксама Дзяніс правёў лекцыю, падчас якой падрабязна распавёў гісторыю кожнага элемента ваеннага абмундзіравання і астатніх экспанатаў сваёй калекцыі, распавёў, як у ваенны час даводзілася вырашаць побытавыя праблемы, апісаў і паказаў прыстасаванні з дапамогай якіх вайскоўцы перамяшчалі свой рыштунак, абмундзіраванне, зброю, прадметы гігіены і ваеннага побыту.

20

26

27

28

29

26

Студэнты ўсіх спецыяльнасцяў факультэта, якія наведалі выставу, праявілі вялікую цікавасць да экспазіцыі і лекцыі, дзякуючы якой з’явілася магчымасць не толькі атрымаць інфармацыю аб ваенным часе і буднях савецкіх салдатаў, але і прымерыць шынель, боты, рэчавы мех, якія дайшлі да нас з таго ўжо далёкага неспакойнага часу.

21

24

25

23

26

28

29

26

27

27

27

26

Дзяніс Шугаў захапляецца ваеннай гісторыяй, уваходзіць у склад ваенна-гістарычных клубаў, займаецца рэканструкцыяй падзеяў ваенных часоў.

32
31
31
10
32
32
32
31
31
32
31
31

Дэканат факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій і кафедра «Мытная справа» дзякуюць Дзянісу Генадзьевічу Шугаву за арганізаванае мерапрыемства і жадаюць яму творчых поспехаў у справе захавання гістарычнай памяці!

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter