Экскурсія ў Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У.І. Леніна


3 чэрвеня 2022 года дацэнт кафедры «Мытная справа» А.П. Пятроў-Рудакоўскі і студэнты ягонай курыруемай групы ГТ-11 наведалі Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У.І. Леніна каб падрабязна азнаёміцца з асаблівасцямі ейнай працы і структурай, убачыць, якія магчымасці яна дае сёння сваім чытачам.

Госці былі сустрэтыя асабіста дырэктарам бібліятэкі Забіяка Таццянай Анатольеўнай, якая шмат свайго часу прысвяціла правядзенню экскурсіі і распавяла цікавыя факты пра гісторыю стварэння бібліятэкі, і заўтрашнія перспектывы бібліятэчнай справы.

1

Экскурсія пачалася з, бадай, самага цікавага месца бібліятэкі – аддзела рэдкай кнігі, у якім знаходзяцца ўнікальныя калекцыі рэдкіх і каштоўных выданняў, з якіх найбольш выдаецца фамільная калекцыя князёў Паскевічаў. Яна ўключае выданні XVI - пачатку XX стагоддзя. У гэтым жа аддзеле можно было ўбачыць і мініяцюрныя выданні, памер найменьшага з якіх не пераўзыходзіць памер пазногця.  Таксама пры аддзеле арганізаваны Музей рэдкай кнігі.

2

31
32

5

6

7

9

10

11

12

13

Потым госці наведалі аддзелы: абанемента, перыядычных выданняў, краязнаўства, літаратуры на замежных мовах, агульную чытальную залу, азнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай жыццю і творчасці чатырох народных пісьменнікаў – ураджэнцаў Гомельшчыны: Івана Паўлавіча Мележа, Івана Пятровіча Шамякіна, Івана Якаўлевіча Навуменка і Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Найбольш уразіла з гэтай экспазіцыі асобная Мемарыяльная зала Андрэя Макаёнка, якая была створана высілкамі супрацоўнікаў бібліятэкі і уключае шмат асабістых рэчаў Андрэя Ягоравіча, якія перадала ў бібліятэку ягоная жонка Любоў Іванаўна.

14

15

31
32

6

Увогуле, экскурсія сталася насычанай і вельмі цікавай, і дзякуючы ей госці бібліятэкі на ўласныя вочы пераканаліся, што час бібліятэк не сышоў, а наадварот, бібліятэка, якая актыўна засвойвае ўсе сучасныя тэхналогіі, мае добрую будучыню.

6

6

6

6

6

Як і раней, сёння бібліятэкі маюць падвойную функцыю: па-першае – забяспечыць самай разнастайнай інфармацыяй тых, хто яе шукае і, па-другое – захаваць матэрыяльныя носьбіты нацыянальнай культуры – кнігі і іншыя выданні ў іхнім фізічным выглядзе для нашых нашчадкаў. І вось гэтую другую функцыю акрамя бібліятэкі не выканае ніхто.

6

6

Шчыра дзякуем дырэктару бібліятэкі Таццяне Анатольеўне Забіяка і ўсім супрацоўнікам за арганізацыю і правядзенне экскурсіі.

Дацэнт кафедры «Мытная справа» А.П. Пятроў-Рудакоўскі

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter