Выязныя заняткі ў Гомельскім філіяле РУП «Белмытсэрвіс»


30 траўня 2022 года дацэнтам кафедры «Мытная справа» Пятровым-Рудакоўскім Антонам Пятровічам для студэнтаў трэцяга курса факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій спецыяльнасці «Мытная справа» была арганізавана экскурсія ў Гомельскі філіял РУП «Белмытсэрвіс», у межах якой былі арганізаваны выязныя заняткі..

9

Мэтай заняткаў з’явілася замацаванне атрыманых ведаў па спецыяльных дысцыплінах «Практыкум па мытным дэклараванні тавараў і транспартных сродкаў», «Інфармацыйныя тэхналогіі ў мытнай справе».

10

12

13

Падчас заняткаў у студэнтаў была магчымасць задаць спецыялістам пытанні, якія тычацца асаблівасцяў мытнага дэкларавання і працы праграмных прадуктаў, якія выкарыстоўваюцца ў РУП «Белмытсэрвіс».

11

Таксама студэнты азнаёміліся з працай транспартна-лагістычнага цэнтра, які дзейнічае на базе філіяла, вывучылі асаблівасці функцыянавання склада агульнага карыстання, склада часовага захоўвання, мытнага склада, выкарыстання навігацыйных пломбаў і іншыя напрамкі дзейнасці Гомельскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс».

14

15

16

Выказваем шчырую падзяку кіраўніцтву і супрацоўнікам Гомельскага філіяла РУП «Белмытнясэрвіс» за арганізацыю выязных заняткаў.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter