24 лютага 2021 года ў 10.00 у аўд. 250 адбудзецца пасяджэнне савета ўніверсітэта..
- Аб прадстаўленні ў Вышэйшую атэстацыйную камісію хадайніцтва на прысваенне вучонага звання.
Дакладчык: старшыня вучэбна-метадычнай камісіі прафесар Нягрэй В.Я.
- Аб гатоўнасці да размеркавання выпускнікоў I і II прыступак навучання.
Дакладчыкі: дэканы факультэтаў, начальнік аддзела магістратуры і студэнцкай навукі
- Аб уступнай кампаніі ў магістратуру.
Дакладчык: начальнік аддзела магістратуры і студэнцкай навукі Казароз І.М.
- Вынікі навукова-даследчай работы БелДУТ за 2020 год.
Дакладчык: прарэктар па навуковай рабоце дацэнт Ерафееў А.А.
- Пра вынікі рэйтынгавай ацэнкі дзейнасці кафедраў універсітэта ў 2020 годзе.
Дакладвае прарэктар па вучэбнай рабоце дацэнт Казакоў М.М.
- Аналіз сістэмы менеджменту якасці БелДУТ за 2020 год.
Дакладчык: першы прарэктар універсітэта дацэнт Самадум Ю. Г.
- Вынікі працы ДЭК.
Дакладчыкі: дэканы факультэтаў
- Аб выкананні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 па энергазберажэнню.
Дакладчык: в. а. прарэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце Бурчанка А. І.
- Рознае.
З матэрыяламі да рады можна азнаёміцца ў лакальнай сеткі універсітэта: х:\Обмен данными\Подразделения\Совет университета\02_материалы к совету 24_02_2021.
Сакратар савета універсітэта
Д.У. Лявоненка