Са святам Вялікай Перамогі!


Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты, магістранты і аспіранты!

Шчыра і сардэчна віншую вас са святам Вялікай Перамогі!

9 Мая – сапраўды знакавы дзень, які аб'ядноўвае бацькоў, дзяцей і ўнукаў. Гэты дзень пакланення перад подзвігам ветэранаў, іх мужнасцю, адвагай, згуртаванасцю. Свята выклікае асаблівае пачуццё ў кожнага з нас. Гэта і гонар за бяспрыкладны подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і вялікая радасць, і несціханы боль. Перамога дасталася нам дарагой цаной – мільёны абаронцаў Айчыны не вярнуліся з палёў бітваў.

Сёння мы нізка схіляем галовы перад памяццю тых, хто загінуў, жадаем здароўя тым, хто выжыў і знаходзіцца побач з намі. Усё менш сярод нас ветэранаў, але ўсё мацней кожны з нас адчувае асабістую датычнасьць гэтаму Вялікаму Дню Перамогі – праз памяць аб загінуўшых сваяках, праз апавяданні ветэранаў пра гераічныя бітвы, праз разуменне асабістай адказнасці за лёс Радзімы.

Ад усёй душы жадаю ўсім моцнага здароўя, аптымізму, бадзёрасці, мірнага, яснага неба над галавой!

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. Кулажанка

100

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter