З Днём ведаў!


Дарагія студэнты, магістранты, аспіранты, курсанты, навучэнцы каледжаў і выкладчыкі!

Сардэчна віншую вас з Днём ведаў!

Гэта першае свята ў новым навучальным годзе. Яно напоўнена адмысловымі пачуццямі чакання новых і яркіх падзей, доўгачаканых сустрэч з сябрамі і любімымі выкладчыкамі.

Старажытная мудрасць «Век жыві – век вучыся» актуальная ва ўсе часы. І заўсёды адукацыя была асновай для паспяховай кар'еры і шчаслівага жыцця. Імкліва расце ўзровень тэхналогій, развіццё навукаёмістых галін - усё гэта патрабуе бесперапыннага развіцця і пастаяннага ўдасканалення прафесійных навыкаў.

Мы ганарымся, што ў нашым універсітэце створана сучасная сістэма адукацыі, якая спалучае лепшыя традыцыі мінулага і сучаснасці. Гэта ўнікальны багаж для выхавання добрых спецыялістаў, годных грамадзян сваёй краіны.

Няхай новы навучальны год прынясе ўсім радасць творчасці. Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру, плённай вучобы i працы, шчасця і дабрабыту!

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА

dz5

 

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter