З Днём Ведаў!


Дарагія студэнты, курсанты, навучэнцы каледжаў, магістранты, аспіранты і выкладчыкі!

Сардэчна віншую Вас З Днём ведаў!

Гэтае выдатнае свята дарогое для ўсіх пакаленняў нашай краіны. Якіх бы вышынь мы ні дасягнулі, шлях да іх пачынаўся ў школе, у студэнцкай аўдыторыі. А светлыя ўспаміны аб студэнцкіх гадах, любімых выкладчыках і верных сябрах застаюцца ў сэрцы кожнага і падтрымліваюць усё жыццё.

Сёння адукацыя, веды асабліва запатрабаваны ў грамадстве. Народнай гаспадарцы патрэбны высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія ўмеюць мысліць творча і знаходзіць рацыянальныя рашэнні.

І ў нашым універсітэце ёсць усё неабходнае, каб стаць такім спецыялістам: створана сучасная сістэма адукацыі, якая спалучае лепшыя традыцыі мінулага і сучаснасці. Хай час вучобы дапаможа вам рэалізаваць свае здольнасці і здабыць месца ў жыцці.

Сёння асаблівы дзень і для прафесарска-выкладчыцкага складу. Ад іх прафесійных навыкаў залежаць і дасягненні вучняў. Хай новы навучальны год будзе для іх плённым!

Жадаю ўсім поспехаў у вучобе і працы, радасці творчага пошуку, шчасця і дабрабыту.

Са святам!

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА

rektor dz

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter