Беларуска-расійскія адносіны: гісторыя і сучаснасць (да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі)


Беларусь і Расія з'яўляюцца цеснымі партнёрамі ў эканамічнай, палітычнай і ваеннай сферах.

3

Беларусь мае пасольства ў Маскве з філіяламі ў Санкт-Пецярбургу, Екацярынбурзе, Казані, Калінінградзе, Краснаярску, Ніжнім Ноўгарадзе, Новасібірску, Растове-на-Доне, Смаленску, Уфе і Хабараўску, а таксама ганаровыя консульствы ў Краснадары, Мурманску і Цюмені.

Расія мае пасольства ў Мінску і генконсульства ў Брэсце і Гродне..

Пачаткам міжнародных адносін паміж Беларуссю і Расіяй як незалежнымі дзяржавамі можна лічыць Белавежскія пагадненні і стварэнне СНД (1991 год).

13 лістапада 1992 г. было падпісана Пагадненне аб свабодным гандлі паміж дзвюма дзяржавамі. А. Р. Лукашэнка ў сваёй перадвыбарнай праграме падчас першых прэзідэнцкіх выбараў у 1994 г. адным з прыярытэтных напрамкаў лічыў «Аднаўленне на раўнапраўнай аснове бяздарна знішчаных сувязяў з дзяржавамі, якія раней уваходзілі ў склад СССР, перш за ўсё з Расіяй…». І гэтае праграмнае становішча заўсёды займала цэнтральнае месца ў знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь.

Стварэнне ўмоў інтэграцыі Беларусі і Расіі пачалося з падпісання 21 лютага 1995 г. у Мінску двухбаковай дамовы аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве. Дакумент прадугледжваў стварэнне ўмоў для фарміравання адзінай эканамічнай прасторы, каардынацыі фінансавай, мытнай палітыкі, а таксама ліквідацыю пагранічнага кантролю і адкрытасць граніц.

У маі 1995 г. беларускі народ на рэспубліканскім рэферэндуме прагаласаваў за далейшае развіццё інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй.

2 красавіка 1996 года прэзідэнты дзвюх краін падпісалі Дагавор аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі. Гэтая дамова меркаваў фармаванне адзінай эканамічнай прасторы, паступовы пераход да адзінага заканадаўства. Бакі таксама дамовіліся ўзгадняць сваю знешнюю палітыку, пытанні гарантавання бяспекі, барацьбы са злачыннасцю, аховы дзяржаўных межаў. 2 красавіка 1997 г. Супольнасць была пераўтворана ў Саюз Расіі і Беларусі.

З тых часоў заснавана новае дзяржаўнае свята 2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Мэта гэтага свята - прапагандаваць ідэі аб'яднання народаў дзвюх дзяржаў.

У снежні 1998 г. прэзідэнты дзвюх краін падпісалі Дэкларацыю аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі, а таксама Дагавор аб роўных правах грамадзян і Пагадненне аб стварэнні роўных умоў суб'ектам гаспадарання дзяржаў-саюзнікаў.

8 снежня 1999 года кіраўнікамі Расіі і Беларусі Барысам Ельцыным і Аляксандрам Лукашэнкам быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы (набыў моц 26 студзеня 2000 года).

Кіруючымі органамі Саюзнай дзяржавы сталі Вышэйшы дзяржаўны савет і Савет міністраў, заканадаўчым органам інтэграцыйнага аб'яднання - Парламенцкі сход.

В настоящее время насчитывается более 200 межгосударственных и межправительственных договоров и соглашений, которые составляют договорно-правовую базу российско-белорусского сотрудничества.

Эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін развіваецца ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. На гэты час створаны адзіная мытная прастора і зона свабоднага гандлю.

Эканамічнаму супрацоўніцтву дзвюх краін апошнім часам актыўна садзейнічаюць штогадовыя форумы рэгіёнаў Расіі і Беларусі, якія па чарзе праходзяць у абедзвюх дзяржавах.

Адным з найважнейшых напрамкаў беларуска-расійскай інтэграцыі з'яўляецца рэгіянальнае супрацоўніцтва, г.зн. супрацоўніцтва як у цэлым нашай рэспублікі з асобнымі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі, так і супрацоўніцтва асобных рэгіёнаў дзвюх дзяржаў.

У гісторыі беларуска-расейскіх стасункаў не заўсёды ўсё ішло гладка. Здараліся і «газавыя», і «малочныя» войны, якія ўспыхвалі час ад часу. Але ўсе супярэчнасці і праблемныя пытанні ў міждзяржаўных адносінах дзвюх краін згаслі ў святле знешнепалітычных і ўнутрыпалітычных выклікаў апошняга часу, і гэта дазволіла саюзнікам яшчэ больш згуртавацца і перайсці на новы ўзровень адносін. Час яднання двух народаў прыйшоў.

Дацэнт кафедры
«Філасофія, гісторыя и палітологія» Г.М. Чаянкова

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter