З Міжнародным днём пажылых людзей!


Дарагія ветэраны!

Сардэчна віншую Вас з Міжнародным днём пажылых людзей!

Гэтае свята дае нам магчымасць яшчэ раз выказаць цёплыя словы павагі і ўдзячнасці ветэранам універсітэта і каледжаў. На Вашу долю выпалі цяжкія ваенныя і пасля ваенныя гады, гады стварэння і развіцця Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, транспартнай навукі і транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь. Сваёй працай і талентам Вы стварылі ўсё гэта, чым карыстаецца сёння сучаснае пакаленне транспартнікаў.

Людзі старэйшага пакалення, нашы ветэраны – асаблівы наш гонар.

Дзякуй Вам, дарагія ветэраны, за Вашу самаадданую працу, патрыятызм, актыўны ўдзел у стварэнні і развіцці інстытута, універсітэта і каледжаў, за бясцэнны жыццёвы вопыт і мудрасць, якія вы перадаеце наступным пакаленням.

Рэктар універсітэта Ю. И. Кулажака

Савет ветэранаў

Прафсаюзны камітэт

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter