З Днём народнага адзінства!


Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, студэнты, магістранты, аспіранты, курсанты і афіцэры, выкладчыкі і супрацоўнікі!

У трэці раз мы адзначаем самае маладое дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства.

17 верасня – Дзень уз'яднання беларускай нацыі ў далёкім 1939-м-даў пачатак фарміраванню адзінства суверэннай, незалежнай Беларусі. І скрозь гады, пройшоўшы шлях станаўлення самасвядомасці, шлях, напоўнены страшным болем страт Вялікай Айчыннай вайны, складанай барацьбой за незалежнасць нашай краіны, узлётамі і падзеннямі, беларусы прыйшлі да трывалага разумення: наша сіла – у адзінстве.

«Наша сіла – у адзінстве!» – гэтыя словы чуюцца адусюль. Свята нашага згуртавання за тры гады стала сапраўды агульнанародным. Ён дэманструе свету мэту беларусаў – мір, росквіт і дабрабыт нашых людзей. Ён аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных пакаленняў, розных нацыянальнасцяў і розных прафесій, якія ўпэўнена і з адкрытымі сэрцамі ідуць адным шляхам, каб спакойна жыць на сваёй зямлі, ствараючы і прымнажаючы ўсё, што створана і адваявана нашымі продкамі.

«Няхай загартаванае цяжкімі выпрабаваннямі, змацаванае дасягненнямі пераможцаў народнае адзінства стане крыніцай найвялікшай духоўнай сілы і адданасці Айчыне для будучых пакаленняў беларусаў!» – словы Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі адклікаюцца ў нас імкненнем да яшчэ большага згуртавання, да яшчэ большай рашучасці берагчы сваю Радзіму, сваю краіну, сваю сям'ю, сваю зямлю.

Ад усяго сэрца віншую Вас са святам – Днём народнага адзінства. Жадаю моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту. Няхай усім нам спадарожнічае поспех у вучобе, працы! Мы з верай і надзеяй глядзім у будучыню.

Рэктар

доктар фізіка-матэматычных навук

Ю. І. КУЛАЖЭНКА

14

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter