СА СВЯТАМ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ!


Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты, курсанты, магістранты і аспіранты!

Шчыра і сардэчна віншую Вас са святам Вялікай Перамогі!

9 мая – сапраўды знакавы дзень, які аб'ядноўвае бацькоў, дзяцей і ўнукаў.

Гэта дзень пакланення перад подзвігам ветэранаў, іх мужнасцю, адвагай. Перамога дасталася нам дарагой цаной: мільёны абаронцаў Айчыны не вярнуліся з палёў бітваў.

Сёння мы нізка схіляем галовы перад памяццю загінуўшых, жадаем здароўя тым, хто выжыў і знаходзіцца побач з намі. Усё менш сярод нас ветэранаў, але ўсё мацней кожны з нас адчувае дачыненне да гэтага вялікага дня. Праз памяць аб загінуўшых родных, праз апавяданні ветэранаў аб гераічных бітвах.

Ад усёй душы жадаю ўсім моцнага здароўя, аптымізму, мірнага неба над галавой!

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук Ю. І. КУЛАЖАНКА 

 

36

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter