Хай будуць новыя адкрыцці і дасягненні


Паважаныя сябры!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём беларускай навукі!

Па традыцыі ён заўсёды адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня. Акадэмікі, дактары і кандыдаты навук, аспіранты, магістранты, супрацоўнікі ВНУ і навукова-даследчых інстытутаў – усе, хто сваімі адкрыццямі і навуковымі распрацоўкамі развівае інтэлектуальны сацыяльна-эканамічны патэнцыял краіны, адзначаюць гэтае свята.

Ва ўсе часы навука з'яўляецца адным з галоўных рэсурсаў развіцця грамадства, важнейшым складальнікам нацыянальнага багацця і дабрабыту народа. Дасягненні беларускіх навукоўцаў атрымліваюць сусветнае прызнанне і павышаюць прэстыж краіны на міжнароднай арэне.

Ёсць чым ганарыцца і вучоным нашага ўніверсітэта. Мы зацвердзілі сябе ў творчай канкурэнцыі з іншымі ВНУ рэспублікі і краін СНД у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў і стварэнні навуковых школ, пра якія сёння шырока вядома ў навуковым свеце. Наш калектыў, які мае эфектыўныя навуковыя распрацоўкі, высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад, з гонарам выконвае ўсе задачы, якія стаяць перад намі.

Жадаю ўсім поспехаў, рэалізацыі творчых планаў, моцнага здароўя і мірнага неба! Хай навуковыя адкрыцці прыносяць рэальную карысць нашай дзяржаве!

Рэктар універсітэта доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА

4

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter