Кафедра «Матэрыялазнаўства і тэхналогія матэрыялаў» з'яўляецца выпускаючай - ажыццяўляе падрыхтоўку і выпускае інжынераў па спецыяльнасцi 1-36 01 04 «Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў».

foto obch

За час працы на кафедры былі паспяхова абаронены: 1 доктарская, 11 кандыдацкіх дысертацый.

Вучэбная праца на кафедры «М і ТМ» ажыццяўляецца ў пяці лабараторыях (зваркі, матэрыялазнаўства і тэрмічнай апрацоўкі, трыбатэхнiчных выпрабаванняў, вакуумных метадаў нанясення пакрыццяў, змазкі вузлоў трэння) і 3 вучэбных майстэрнях (зварачная, слясарная і механічная).

foto2

Кафедра валодае сучасным тэхналагічным і эксперыментальным абсталяваннем па вакуумным, плазменным метадам нанясення пакрыццяў, метадам павярхоўнай апрацоўкі, трыбатэхнiчныхм выпрабаванням і металаграфічным метадам даследаванняў.

 foto3

У навучальным працэсе выкарыстоўваюцца сучасныя метады даследавання, у прыватнасці, атамна-сілавая мікраскапія, атамна-эмісійны і дыферэнцыяльна-тэрмічны аналіз, скануючая каларыметрыя, метады IЧ-спектраскапіі.

foto4

Па ўсіх дысцыплінах, якія выкладаюцца на кафедры, маюцца неабходныя інфармацыйныя матэрыялы для курсавога і дыпломнага праектавання. Значная колькасць курсавых работ і праектаў выконваюцца з ужываннем сучаснай вылічальнай тэхнікі. Студэнтам кафедры прадастаўлена магчымасць карыстацца кампутарным класам. .

З мэтай паляпшэння арганізацыі навучальнага працэсу і ўдасканалення методыкі выкладання дысцыплін трыбатэхнiчнага цыклу ў 1992 годзе быў створаны філіял кафедры ў Інстытуце механікі металапалімерных сістэм НАН Беларусі. Для правядзення лекцый, лабараторных і практычных заняткаў запрашаюцца вядучыя спецыялісты IММС НАНБ.

На працягу ўсяго існавання кафедры вялася актыўная выдавецкая праца; супрацоўнікамі кафедры выдадзены 4 манаграфіі, 2 падручніка, 3 навучальных дапаможніка.

Калектыў кафедры падтрымлівае цесныя сувязі з Інстытутам павышэння кваліфікацыі БелДУТа. Найбольш кваліфікаваныя выкладчыкі чытаюць лекцыі для інжынерна-тэхнічных работнікаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусі па сучасным метадам аднаўлення і павышэння зносаўстойлівасці дэталяў машын, новых тэхналогіях перапрацоўкі неметалічных матэрыялаў, перспектыўным кампазітам, новых электронна-плазменых тэхналогіях апрацоўкі матэрыялаў.

На кафедры праводзіцца пастаяннае абнаўленне лабараторнай базы, насычэнне яе сучасным абсталяваннем і аўтаматызацыя навуковых даследаванняў. Студэнты старэйшых курсаў прыцягваюцца да выканання навукова-даследчых работ. Гэта дазваляе вырашаць асноўную задачу - якасную падрыхтоўку высокакваліфікаваных інжынераў.

Пры кафедры працуе магістратура і аспірантура. За час працы 11 выпускнікоў кафедры абаранілі дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук.

На кафедры актыўна вядзецца навукова-даследчая работа.

Арганізавана і паспяхова працуе навукова-даследчая лабараторыя «Фізіка паверхні і тонкіх плёнак». Штогод супрацоўнікі кафедры выконваюць навуковыя даследаванні па фонду фундаментальных даследаванняў, па заданнях Мінадукацыі, па Дзяржаўных арыентаваных праграмах фундаментальных даследаванняў. Супрацоўнікі і выкладчыкі кафедры вядуць гаспадарчаразліковыя работы па замовах Упраўлення Беларускай чыгункі, ПА «Гомсельмаш» і іншых прадпрыемстваў РБ. Праводзяцца таксама даследаванні па дамовах аб супрацоўніцтве з навуковымі цэнтрамі Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Польшчы, Літвы і Кітая, у прыватнасці, з Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Інстытутам сінтэтычных палімерных матэрыялаў (РФ), Нанькінскім хіміка-тэхналагічным універсітэтам і Інстытутам фізічнай хіміі Ланджоў (Кітай), Каўнасскім тэхнічным універсітэтам (Літва), даследаванні ў рамках праграмы INTAS сумесна з Познаньскім тэхналагічным універсітэтам (Рэспубліка Польшча). Штогод супрацоўнікі публікуюць артыкулы ў навуковых часопісах і ў зборніках навуковых работ, выступаюць з дакладамі на навукова-тэхнічных канферэнцыях і сімпозіумах. Навукова-тэхнічныя распрацоўкі абараняюцца патэнтамі (атрымана больш за 12 патэнтаў). Прафесар Багдановіч П. М. з’яўляецца членам спецыялізаванага савета па абароне дысертацый.

Навукова-даследчая праца на кафедры вядзецца па наступных напрамках:

  • тэхналогія, фізікахімія і механіка кампазіцыйных матэрыялаў і пакрыццяў;
  • тэхналогія мадыфікацыі ўмацавання і аднаўлення працоўных паверхняў машынабудаўнічых вырабаў, у тым ліку, дэталяў высокадакладных вузлоў трэння;
  • тэхналогія вырабу і мадыфікацыі ўшчыльняльных элементаў запорной арматуры на аснове гідрафобнага графіту, вугляродных матэрыялаў;
  • тэхналогія атрымання кампазіцыйных палімерных пакрыццяў з парашковых матэрыялаў;
  • цеплавыя і дэфармацыйныя працэсы пры трэнні;
  • матэрыялы трыбатэхнічнага прызначэння;
  • стварэнне новых антыфрыкцыйных матэрыялаў і тэхналагічных працэсаў вырабу з іх дэталяў для вузлоў трэння будаўнічых і шляхавых машын;
  • распрацоўка шматфункцыянальных шляхавых машын і цягавых модуляў на камбінаваным пнеўмаколава-чыгуначным ходзе;
  • распрацоўка мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспечных і эканамічных рэжымаў эксплуатацыі спецыяльнага самаходнага рухомага саставу;
  • распрацоўка нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі па эксплуатацыі дарожных машын і механізмаў;
  • пашырэнне тэхналагічных магчымасцяў машын для будаўніцтва, эксплуатацыі і рамонту аўтамабільных дарог;
  • тэхналогія зваркі і наплаўкі металаў.

Актыўны ўдзел у НДР бяруць студэнты. Большая частка (больш за 90%) курсавых і дыпломных праектаў утрымліваюць даследчыя раздзелы.

Штогод студэнцкія работы падаюцца на Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх работ і заўсёды адзначаюцца дыпломамі I або II ступені.

sosnovskiy

Кіраўнік школы:

Сасноўскі Леанід Адамавіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны, член Расійскага Нацыянальнага Камітэта па тэарэтычнай і прыкладной механіцы, сустаршыня Міжнароднай каардынацыйнай Рады па трыбафатыцы, ганаровы чыгуначнік Расіі, ганаровы грамадзянін г. Чачэрска

Сасноўскі Леанід Адамавіч

   

 

Кафедра створана ў 1956 годзе пад назвай «Рухомы састаў і эксплуатацыя рухомага саставу». Пасля падзелу ў 1958 годзе спецыяльнасцяў «Лакаматывы» і «Вагоны» стала называцца «Эксплуатацыя і рамонт рухомага саставу», а з 1961 года - «Лакаматывы і лакаматыўная гаспадарка». З пачаткам падрыхтоўкі інжынераў па спецыяльнасці «Гарадскі электрычны транспарт» ў 1994 годзе атрымала назву «Цягавы рухомы састаў». У 1999 г. кафедра была падзелена на дзве кафедры: “Цеплавозы і цеплавыя рухавікі” і “Электрарухомы састаў”.

Першым загадчыкам кафедры быў к.т.н., дацэнт Казакоў Віктар Мікалаевіч, адзін з аўтараў першага ў СССР падручніка для ВНУ «Цеплавозная гаспадарка».

У вераснi 1957 года кафедру ўзначаліў двойчы ганаровы чыгуначнік, к.т.н., дацэнт Гуткоўскі Уладзімір Антонавіч.

З 1961 да 1964 гг. на пасадзе загадчыка на кафедры працаваў вядомы вучоны, спецыяліст у галіне паравознай гаспадаркі, доктар тэхнічных навук, прафесар Сахачэўскi Мікалай Аляксандравіч. Яго падручнік па паравознай гаспадарцы быў перакладзены на нямецкую, польскую, румынскую і кітайскую мовы. Разам з дацэнтамі Гуткоўскiм У.А., Філімонавым А.І. і Догiным М.Е., якія мелі багаты вопыт педагагічнай работы, маладымі ў той час кандыдатамі навук Кастроміным А.М., Гiзатуллiным Р.К. і іншымі супрацоўнікамі Сахачэўскi М.А. закладваў традыцыі кафедры. Аспірантуру пад кiраўнiцтвам Сахачэўскага М.А. скончылі выкладчыкі кафедры Шумілаў А.Г. і Рафалоўскi В.У. Пад яго кіраўніцтвам створана цеплавозная лабараторыя, у якой не адно пакаленне студэнтаў ўпершыню знаёмілася з цеплавозным абсталяваннем.

З 1964 па 1966 гг. кафедрай кіраваў к.т.н., дацэнт Філімонаў Аляксандр Іванавіч - цудоўны лектар, высокаадукаваны і культурны выхавальнік моладзі.

З 1966 па 1978 гг. на кафедры працаваў, а з 1966 па 1973 гг. кіраваў ёю буйны спецыяліст па цеплавознай гаспадарцы, адзін з аўтараў падручніка для ВНУ, прафесар Кругер Павел Канстанцінавіч. Аспірантуру пад кiраўнiцтвам Кругера П.К. скончылі Шыдлоўскі В.У., Сякерын Е.В., Лазееў В.М.

Пад кіраўніцтвам к.т.н., дацэнта Догiна М.Е., які працаваў на кафедры з 1960 па 1979 г.г., была створана навукова-даследчая лабараторыя пнеўматранспарта, супрацоўнікі якой выконвалі даследаванні не толькі для чыгуначнага транспарту, але і для іншых галін народнай гаспадаркі, развівалі тэорыю двухфазных патокаў. Пад кіраўніцтвам Догiна М.Е. выкладчыкам кафедры Кучмай М.П. была падрыхтавана і абаронена кандыдацкая дысертацыя, прысвечаная ўдасканаленні прылад пясочнай гаспадаркі лакаматыўных дэпо.

З 1973 па 1979 гг. і з 1986 па 1988 гг. кафедру ўзначальваў вядомы вучоны ў галіне электраабсталявання і аўтаматыкі цеплавозаў, к.т.н., дацэнт Кастромін Анатоль Міхайлавіч. Пад яго кіраўніцтвам выконваліся работы па ўдасканаленні кіравання дызель-генератарам, цягавымі электрарухавікамі і цеплавозам увогуле. Школу Кастроміна А.М. прайшлі шматлікія спецыялісты-цеплавознiкi, у тым ліку абаранілі кандыдацкія дысертацыі Рафалоўскi В.У., Шыдлоўскі В.У., Сякерын Е.В., Чулак С.А., Фрэнкель С.Я.

У 1988 годзе за распрацоўку, укараненне і дэманстрацыю на ВДНГ СССР вынаходкі «Прылада аўтаматычнага кіравання транспартным сродкам» (аўтары Кастромін А.М., Рафалоўскi В.У., Фрэнкель С.Я. і інш.) БелIIЧТ узнагароджаны дыпломам ВДНГ СССР.

У 1979-1986 гг. кафедру ўзначальваў к.т.н., дацэнт Гiзатуллiн Растам Карымавiч - вядомы спецыяліст у галіне паліўнай апаратуры цеплавозных дызеляў. Вынікі навуковых даследаванняў цяпер доктара тэхнічных навук, прафесара Гiзатуллiна Р.К. паспяхова выкарыстоўваюцца работнікамі лакаматыўнай гаспадаркі Беларускай чыгункі, чыгунак краін СНД, а таксама пры падрыхтоўцы спецыялістаў-цеплавознiкаў.

З 1988 года кафедрай кіруюць выпускнікі БелДУТ (БелIIЧТа). З 1988 па 1993 гг. кафедрай загадваў к.т.н., дацэнт Аўчыннікаў Вячаслаў Міхайлавіч. У гэты час пабудавана і здадзена ў эксплуатацыю кафедральнае міні-дэпо (ангар) з дзеючым цеплавозам. У перыяд з 1993 па 2001 гг. кафедрай кіраваў к.т.н., дацэнт Сухапараў Сяргей Іванавіч. У гэтыя гады кафедра пачала рыхтаваць інжынераў па спецыяльнасцях «Гарадскі электрычны транспарт», «Электравозы» і «Судавыя энергетычныя ўстаноўкі». Створаныя лабараторыі «Гарадскі электрычны транспарт» для падрыхтоўкі інжынераў-электрамеханікаў і «Прылада і канструкцыя аўтамабіляў», перададзеная пазней кафедры «Агульнатранспартныя праблемы». У гэты перыяд (1999 г.), таксама адбыўся падзел кафедры на дзве: “Цеплавозы і цеплавыя рухавікі” і “Электрарухомы састаў”.

З 1999 па 2016 гг. кафедрай «Электрарухомы састаў» нязменна кіраваў Магіла Уладзімір Сцяпанавіч. Пры яго непасрэдным удзеле адбылося адкрыццё і станаўленне новых спецыяльнасцяў: «Цягавы састаў чыгуначнага транспарту (электрычны транспарт і метрапалітэн)» і «Электразабеспячэнне чыгунак». Таксама працягвалася падрыхтоўка інжынераў па спецыяльнасці «Гарадскі электрычны транспарт». У станаўленні кафедры прымалі ўдзел к.т.н., дацэнты В.У. Рафалоўскi і Л.А. Ергучоў.

У 2007 годзе пры кафедры «Электрарухомы састаў» арганізавана навукова-даследчая лабараторыя «Сістэмы электразабеспячэння транспарту». Кіраўнік лабараторыі к.т.н. Еўдасёў І.С., навуковы кіраўнік - к.т.н., дацэнт Магіла У.С. Напрамкамі даследаванняў лабараторыі з'яўляюцца: распрацоўка метадаў аптымізацыі сістэм цягавага электразабеспячэння электрычнага рухомага саставу і электрычных чыгунак, метрапалітэна і гарадскога электрычнага транспарту; распрацоўка метадаў і методык тэарэтычнага і практычнага вырашэння задач па аналізу, кантролі і аптымізацыі рэжымаў працы сістэм электразабеспячэння; распрацоўка нарматыўна-даведачнай базы і стандартаў, якія рэгламентуюць патрабаванні па праектаванні, рэканструкцыі, эксплуатацыі і рамонту прылад сістэм электразабеспячэння і рухомага саставу; распрацоўка і ўкараненне аўтаматызаваных разліковых сістэм для структурных падраздзяленняў чыгуначнага і гарадскога транспарту, а таксама метрапалітэнаў.

З 2001 па 2011 гг. кафедрай «Цеплавозы і цеплавыя рухавікі" кіраваў к.т.н., дацэнт Фрэнкель Сямён Якаўлевіч. Пры яго непасрэдным удзеле ў 2008 годзе быў створаны адукацыйны стандарт 1-37 03 01 «Тэхнічная эксплуатацыя судавых энергетычных установак», а таксама сумесна з загадчыкам кафедры «Электрарухомы састаў» Магілай У.С. распрацаваны адукацыйны стандарт 1-37 02 01 «Цягавы састаў чыгуначнага транспарту (па напрамках)». Створаны дзеючы макет высакавольтнай камеры цеплавоза 2ТЭ10У. У гэты перыяд інтэнсіўна вядуцца навукова-даследчыя работы ў галіне нармавання расходу энергарэсурсаў на цягу цягнікоў. Абаронены дысертацыі на атрыманне ступені кандыдата тэхнічных навук Самадумам Ю.Г. і Скрэжэндзеўскiм В.У.

З 2011 года кафедру ўзначальваў к.т.н., дацэнт Скрэжэндзеўскi Віктар Уладзіміравіч. У 2013 годзе распрацаваны адукацыйныя стандарты другога пакалення па спецыяльнасцях 1-37 03 01 «Тэхнічная эксплуатацыя судавых энергетычных установак» і 1-37 02 01 «Цягавы састаў чыгуначнага транспарту (па напрамках)» (апошні стандарт сумесна з Магілай У.С.). У 2014 годзе набыты мультымедыйны комплекс для павышэння эфектыўнасці аўдыторных заняткаў, абноўлена лабараторнае абсталяванне для дысцыплін «Электраабсталяванне цеплавозаў», «Аўтаматыка і аўтаматызацыя цеплавозаў», «Праграмуемыя лічбавыя прылады» і «Перадачы магутнасці лакаматываў». У 2016 годзе пачаліся работы па глыбокай мадэрнізацыі станцыі выпрабаванні ТЭД метадам ўзаемнай нагрузкі.

У верасні 2016 гады адбылося аб'яднанне кафедраў “Цеплавозы і цеплавыя рухавікі” і “Электрарухомы састаў” у адну кафедру «Лакаматывы», а ў студзенi 2017 года да кафедры «Лакаматывы» далучылі кафедру «Дынаміка, трываласць і зносаўстойлівасць транспартных сродкаў».