Декан электротехнического факультета
Сатырёв Фёдор Ефимович
Кафедра образована 20 июня 1966 года и первоначально именовалась «Автоматика, телемеханика и связь на железнодорожном транспорте». В ее состав вошли преподаватели кафедры «Организация движения поездов» и «Эксплуатация железных дорог», преподававшие дисциплины по автоматике, телемеханике и связи. Заведующим кафедрой был назначен к.т.н., доцент Корнеев П.Я.
С 1977 года кафедрой руководили: профессор Модин Н.К. (июнь 1977 г. – июль 1987 г.), профессор Бочков К.А. (июль 1987 г. – июль 1990 г., апрель 1993 г. – март 2001 г.), доцент Сатырев Ф.Е. (март 2001 г. – октябрь 2001 г.), доцент Коврига А.Н. (июль 1990 г. – апрель 1993 г., октябрь 2001 г. – по настоящее время).
ПЕРАВАГІ НАВУЧАННЯ НА КАФЕДРЫ «АЎТАМАТЫКА, ТЭЛЕМЕХАНІКА І СУВЯЗЬ»
- Высокакваліфікаваныя кадры.
- Сучасная матэрыяльна-тэхнічная база.
- Укаранёная сістэма пошуку, развіцця і станаўлення творчых асобаў.
- Індывідуальная праграма падрыхтоўкі кожнага студэнта.
- Магчымасць сумяшчэння працы з адукацыйнай дзейнасцю для студэнтаў завочнай формы навучання.
- Удзел у розных навукова-даследчых праектах, у Рэспубліканскіх конкурсах, у Міжнародных навуковых канферэнцыях і інш.
- Запатрабаванасць падрыхтаваных кадраў на вытворчасці.
На кафедры на першым узроўні адукацыі навучаюць студэнтаў па спецыяльнасці «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце»
Кваліфікацыя – інжынер-электры
Па дзённай форме навучання (4 гады) па спецыялізацыях:
- «Аўтаматыка і тэлемеханіка»
- «Сістэмы перадачы і размеркавання інфармацыі».
Па завочнай скарочанай форме навучання (4 гады) па спецыялізацыі:
- «Аўтаматыка і тэлемеханіка».
Цыкл «Аўтаматыка і тэлемеханіка» кафедры «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь» валодае дзесяццю навучальнымі лабараторыямі, абсталяванымі сучасным абсталяваннем, якое забяспечвае якаснае правядзенне вучэбных заняткаў і авалоданне прафесійнымі навыкамі.
Вядзецца выкладанне па 19 дысцыплінах, якія фармуюць веды інжынераў-электрыкаў па спецыялізацыі «Аўтаматыка і тэлемеханіка» у асноўным у галіне чыгуначных сістэмаў аўтаматыкі і тэлемеханікі з падвышанымі патрабаваннямі па надзейнасці і бяспецы.
Старшы выкладчык Процкі Ю.В. тлумачыць студэнтам працу апаратуры МПЦ ESA (аўд. 1316)
Лабараторныя заняткі са студэнтамі па вывучэнні апаратуры МПЦ-І праводзіць дацэнт Каўрыга А.М.
Лабараторны комплекс «МПЦ Іпуць»
Лабараторны комплекс «Блочная маршрутна-рэлейная цэнтралізацыя» (аўд. 1317)
Лабараторны комплекс «Блочная маршрутна-рэлейная цэнтралізацыя» (аўд. 1317)
ДЦ «Нёман». АПМ ДСП і камплект лінейнага абсталявання з аўтаматычным абсталяваннем (аўд. 1319)
Практычныя заняткі са студэнтамі праводзіць дэкан электратэхнічнага факультэта дацэнт кафедры Сатыроў Ф. Е.
Цыкл «Сістэмы перадачы інфармацыі» кафедры «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь» валодае пяццю навучальнымі лабараторыямі, абсталяванымі сучасным абсталяваннем, якое забяспечвае якаснае правядзенне вучэбных заняткаў і авалоданне прафесійнымі навыкамі.
Вядзецца выкладанне па 19 дысцыплінах, якія фармуюць веды інжынераў-электрыкаў па спецыялізацыі «Сістэмы перадачы і размеркавання інфармацыі».
На лабараторных занятках па вывучэнні шматканальных сістэмаў перадачы інфармацыі (аўд. 1305)
У працэсе навучання студэнты праходзяць тэхналагічную, эксплуатацыйную і пераддыпломную практыкі на вытворчасці. Акрамя таго, для іх арганізуюцца выязныя заняткі ў філіялах кафедры на вытворчасці.
Выязны занятак для студэнтаў чацвёртага курса спецыялізацыі «Аўтаматыка і тэлемеханіка» ў філіяле кафедры – у Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Беларускай чыгункі на тэму: «Сучасныя і перспектыўныя сістэмы аўтаматызацыі і механізацыі сартавальнай горкі».
Азнаямленне з асаблівасцямі падвескі валаконна-аптычнага кабеля на апорах кантактнай сеткі
Навучанне прыёмам зваркі аптычнага валакна на выязным занятку ў Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі
і сувязі Беларускай чыгункі