Спектакль «Трыбунал»


Хутка будзе адзначацца 80-я гадавіна вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Безумоўна, гэта значная нагода яшчэ раз узгадаць аб цяжкіх часах вайны і варожай акупацыі роднай зямлі.

А што можа перадаць атмасферу тых часоў лепш за творы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя ваеннаму ліхалеццю?! Шмат хто з гэтых пісьменнікаў сам прайшоў праз вайну і пабачыў на ўласныя вочы ўсе ейныя жахі і спазнаў усе выпрабаванні.

Адным з такіх пісьменнікаў з’яўляецца ўраджэнец Гомельшчыны Андрэй Ягоравіч Макаёнак. Менавіта па ягонай п’есе «Трыбунал» паставіў спектакль Народны аматарскі тэатр «Грачы», які дзейнічае пры Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна з 1999 года, і ў якім акцёрамі з’яўляюцца самі супрацоўнікі. 

27

Студэнты 2, 3 і 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа» не змаглі застацца ў баку ад гэтай падзеі і 26 кастрычніка 2023 года пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры «Мытная справа» А.П. Пятрова-Рудакоўскага і старшых выкладчыкаў кафедры славянскіх і рамана-германскіх моваў В.Н. Філімончык і С.А. Напрэевай адправіліся на спектакль.

27

Артысты паказалі высокае майстэрства, дакладна раскрыўшы сюжэт п’есы. А ўсе гледачы сачылі за развіццём падзеяў, разумеючы, перад якім няпростым выбарам маглі апынуцца простыя людзі ва ўмовах акупацыі: ці супрацоўнічаць з ворагам, ці аддаць сваё жыццё. І толькі любоў да сваёй зямлі і нянавісць да ворага могуць даць падказку, як такі выбар зрабіць.

Шчыра дзякуем супрацоўнікам Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна і асабіста дырэктару Таццяне Анатольеўне Забіяка за папулярызацыю айчынных патрыятычных твораў, арганізацыю, і запрашэнне на мерапрыемства!

27

27

27

Антон Пятроў-Рудакоўскі

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter