Толькі наперад! Да 70-годдзя БІІЧТ-БелДУТ


Студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа» Дар’я Маргунова прысвяціла шчыры верш юбілею любімага ўніверсітэта.

Толькі наперад!

У кожнага з нас у жыцці ёсць дарога,
Якая да мары цябе прывядзе.
А як распазнаць, бо дарог гэтых многа?
Прыслухайся – сэрца падкажа табе.

Чыгунка… Такое імклівае слова!
Імчыць нашы думкі ўперад заўжды.
Быў час, калі землі маёй Беларусі
Гудком не будзілі сваім паязды.

Чыгунка ад Дзвінска праз Вільна, Араны
Злучыла Варшаву і Санкт-Пецярбург.
І з гэтага часу новая эра
Пад знакам чыгункі ступае наўкруг.

Гудуць паравозы, свісцяць цеплавозы,
Дарогі, нібы павучкі, рапаўзліся.
Іван Хадароўскі Палескай чыгункай
Умелай рукой кіраваць налаўчыўся.

Гады ліхалецця былі для чыгункі
Няпростымі, цяжкімі надта часамі.
Ды выжыць змагла, звыклы ход не спыніла,
Фашысцкі намер разгадала.

Здаецца, ёй лёсам так наканавана
Не мець ні хвілінкі спакою.
Адданых людзей да сябе зазывае,
Як маці, стальною рукою.

Іван Ціхаміраў, звычайны хлапчына,
Што з Кіева выйшаў у людзі,
Чыгунцы аддаў свае веды і вопыт.
І Гомель яго не забудзе!

Выкладчык, прафесар, чыгуначнік, лектар,
Вучоны, эксперыментатар.
Рыхтуе для новых дарог інжынераў
І робіць усё, як наватар.

Дарогі… Дарогі…Магічнае слова!
Завуць за сабой, семафораць.
Калі палюбіў ты дарогі навекі,
Прыходзь у БелДУТ, як калісь Петруковіч.

Наш першы начальнік дацэнт Петруковіч,
Заслужаны дзеяч навукі,
Зрабіў вельмі многа ў час станаўлення
Для ўсёй беларускай чыгункі.

Як флагман сярод устаноў навучальных
БелДУТ ззяе зоркай прывабнай
Табе прапануюць тут шэраг прафесій,
І кожная будзе патрэбнай і важнай.

Універсітэт у далячынь пазірае,
Рыхтуе прафесіяналаў.
Лагіст, праваднік, машыніст і электрык
Патрэбны ў буйных гарадах і ў малых.

Не дзесяць, не дваццаць, сем поўных дзясяткаў
Студэнтаў БелДУТ сустракае.
Чатыры гады пралятаюць імгненна –
І нас, самастойных, у жыццё выпускае.

Чакае “дзяцей” універа і мытня,
І ў войску яны прыжываюцца хутка
Чакае кампанія па перавозках,
А болей за ўсё іх чакае чыгунка.

Стук колаў, свіст ветру і даль гарызонта
Чыгунка табе абяцае.
Рамантыкі водар адчуеш на вуснах,
Жыццё ў новых фарбах зайграе.

Не проста наш час уявіць без чыгункі.
Не проста, ды і не патрэбна.
Наперад імчы, нашы мары, чыгунка.
Наперад і толькі наперад!

12
 
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter