Да Дня роднай мовы


Мова – духоўная скарбніца кожнага народа, невычэрпная крыніца мудрасці.

Беларуская мова багатая і разнастайная, самабытная, прыгожая і мілагучная. Яна займае пачэснае месца сярод іншых моў свету.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды старшымі выкладчыкамі кафедры “Славянскія і рамана-германскія мовы” Курловіч В.В. і Любачка Н.А. быў арганізаваны шэраг мерапрыемстваў:

Актыўны ўдзел у мерапрыемствах прынялі студэнты 1, 2, 4 курсаў, якія вывучаюць беларускую мову. У конкурсе сачыненняў-эсэ паміж сабой змагаліся студэнты гр. ГТ-11, ГС-11 (ФЭБТ), гр. МА-21 (механічны факультэт), гр. БІ-21 (будаўнічы факультэт). Усе сачыненні былі цікавымі, унікальнымі. Асабліва хочацца адзначыць работы студэнтаў групы ГТ-11 Калачовай А., Кокатавай В., Чырыча М., групы ГС-11 Кавалёвай А., Чугуновай Н., групы БІ-21 Дулько А.

З натхненнем студэнты групы КА-41 (факультэта кіравання працэсамі перавозак) дэкламавалі творы беларускіх майстроў слова пра любоў і павагу да роднай мовы.

Весела прайшоў вэб-квэст у групе КА-41. З цікавасцю і энтузіазмам студэнты разгадвалі крыжаванкі, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў цікавых інтэрактыўных віктарынах.

Пазнаёміцца з асаблівасцямі гістарычнага развіцця беларускага слова дапамаглі прэзентацыі, падрыхтаваныя студэнтамі групы КА-41(факультэта кіравання працэсамі перавозак).

32

32

32

32

32

32

32

32

32

32

32

32

32

32

Такія мерапрыемствы выклікаюць жаданне паважаць, любіць і берагчы родную мову.

Ст. выкладчыкі кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы»
Курловіч В.В. і Любачка Н.А.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter