Кафедра «Вагоны і вагонная гаспадарка» была заснаваная ў 1958 годзе. Першым загадчыкам кафедры «Вагоны і вагонная гаспадарка» быў дацэнт Цыкуноў А. Е., затым кафедру ўзначальвалі прафесар Крываручка М. З., дацэнты Бугаёў В. П., Лісічкін Э. А., Шыловіч А. У., прафесар Яршова Н. М., дацэнты Галай Э. І., Пігуноў У. У., Захарава Т. В. з 2006 па 2015 год кіраваў кафедрай к. т. н., дацэнт Пігуноў А. У.

Вялікая заслуга ў станаўленні і развіцці кафедры належыць прафесару Крываручку М. З., які ўзначаліў кафедру ў 1964 годзе і заснаваў Беларускую навуковую школу вагоннай гаспадаркі.

Навучальны працэс на кафедры вялі д.т.н., прафесар В. І. Сянько,  д.т.н. дацэнт Галай Э. І., к.т.н. прафесар Чэрнін І. Л., к.т.н., дацэнты Лісічкін. Э. А., Пігуноў У. У., Захарава Т. В., Разон В.Ф., Пігуноў А.У., Гурскі Е.П., Рудаў П.К., Васільеў С.М., Чэрнін Р.І., ст. выкладчыкі Гагіна Л.Н., Галай. Е.Э., асістэнты Ясько Н.А, Маісейчыкава В.М. Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўлялася па спецыяльнасці «Рухомы састаў чыгуначнага транспарту», а таксама выкладаліся асобныя дысцыпліны па іншых спецыяльнасцях.

У 1964 годзе пры кафедры была адкрыта аспірантура. Пад кіраўніцтвам Мікалая Захаравіча Крываручка падрыхтаваны 1 Доктар і 15 кандыдатаў тэхнічных навук, сярод якіх д.т.н., прафесар Сянько В. І., д.т.н. Галай Э. І., д.т.н. Пуцята А. У., к.т.н., дацэнты Лісічкін Э. А., Чэрнін І. Л., Разон В. Ф., Пігуноў У. У., Пігуноў А. У., Гурскі Е. П., Чэрнін Р. І., Рудоў П. К.

Падрыхтоўкай аспірантаў і дактарантаў кіравалі д.т.н., прафесар Сянько В.І. і д.т.н. Галай Э.І. пад кіраўніцтвам д.т.н., прафесара Сянько В.І. выкананы і абаронены кандыдацкія дысертацыі Пігуновым А.У., Пуцята А.У., Гурскім Е.П., Васільевым С.М., Пастуховым М. І., Чарніным Р. І. У 2012 годзе доктарскую дысертацыю абараніў Пуцята А. У. Пад кіраўніцтвам д. т. н. Галая Э. І. выканана і абаронена кандыдацкая дысертацыя Рудавым П. К.

З моманту ўтварэння кафедры пачалася актыўная праца па стварэнні сучасных дапаможнікаў па асноўных курсах. Першай фундаментальнай працай быў падручнік прафесара Крываручкі М. З. «Вагонная гаспадарка», выдадзены ў 1961 годзе, які стаў адзіным у той час падручнікам па вагоннай гаспадарцы для студэнтаў чыгуначных ВНУ і інжынерна-тэхнічных работнікаў чыгуначнага транспарту. Падручнік шмат разоў перавыдаваўся, у тым ліку ў Польшчы, Кітаі, Карэі і на Кубе.

Выкладчыкамі кафедры выдадзены 27 падручнікаў і манаграфій і больш за 200 навучальных дапаможнікаў і метадычных распрацовак. Сярод іх падручнікі для ВНУ: Крываручка М.З., Грыдзюшка В.І., Бугаёў В.П. «Вагонная гаспадарка» (1976); Грыдзюшка В.І., Бугаёў В.П., Крываручка М.З. «Вагонная гаспадарка» (1988); падручнікі для тэхнікумаў і каледжаў: Пастухоў І.Ф. і інш. «Вагоны» (1988); Грыдзюшка В.І., Бугаёў В.П., Сузова А.Ф. «Эканоміка, арганізацыя і планаванне вагоннай гаспадаркі» (1980); Галай Э.І., Каверын В.В., Калядка І.А. «Мантаж, эксплуатацыя і рамонт пад’ёмна-транспартных машын» (1990); Пастухоў І.Ф., Пігуноў У.У., Кошкалда Р.О. «Канструкцыя вагонаў» (2000); навучальныя дапаможнікі для ВНУ: Галай Э. І «Тармазы лакаматываў і вагонаў: праблемы і перспектывы » (I. 1992; II. 1993); Галай. Э. I. «Тармазы цягнікоу» (1999); Сянько В. І. «Тэхнічнае абслугоўванне вагонаў» (2001); Сянько В.І., Чэрнін І.Л., Бычак І.С. «Тэхнічнае абслугоўванне вагонаў. Арганізацыя рамонту грузавых вагонаў» (2002), Галай Э.І. «Павышэнне эфектыўнасці электрапнеўматычных тармазоў цягнікоў» (2002); Пігуноў У. У. «Хадавыя часткі вагонаў. Разлік дэталяў» (2005); Лісічкін Э.А., Разон В.Ф., Гарошка В.М. «Электраабсталяванне судоў» (2006); Разон В.Ф. «Аўтаматычнае кіраванне машынамі цыклічнага дзеяння» (2008); Галай Э. І. «Тармазныя сістэмы чыгуначнага транспарту. Канструкцыя тармазнога абсталявання» (2010); манаграфіі: Галай Э.І. «Павышэнне эфектыўнасці электрапнеўматычных тармазоў цягніка» (2002); Сянько В.І. «Эканоміка-матэматычныя метады і мадэлі ў планаванні вагоннай гаспадаркі» (2001) і «Удасканаленне арганізацыі тэхнічнага абслугоўвання і бягучага рамонту вагонаў» (2002); Сянько В.І., Пігуноў А.У. «Комплексная ацэнка рэшткавай нясучай здольнасці кузаваў пасажырскіх вагонаў» (2004); Сянько В.І., Пуцята А.У., Шыманоўскі А.О. «Трываласць кузава чыгуначнай цыстэрны з улікам перамяшчэння перавозімага вадкага грузу» (2006); Сянько В.І., Гурскі Е. П. «інфармацыйныя мадэлі ў кіраванні вагоннымі паркамі» (2010),. Сянько В. І., Гурскі Е. П., Шаўчэнка Д. Н., Сянько. Л.В «Планаванне працы вагоннай гаспадаркі з выкарыстаннем метадаў матэматычнага мадэлявання» (2012); Пигунов У. У., Пигунов А. У. «Будаўнічая механіка вагонаў» (2013); Галай Э.І., Галай Е.Э., Рудаў П.К. «Тармазныя сістэмы чыгуначнага транспарту. Разлік пнеўматычных тармазоў» (2014).

Шматлікія навучальныя дапаможнікі і метадычныя ўказанні, выдадзеныя праз РВА БелДУТ (БелІІЧТ), цалкам забяспечвалі правядзенне ўсіх відаў заняткаў, курсавое і дыпломнае праектаванне. Найважнейшым напрамкам удасканалення навучальнага працэсу на кафедры стала выкарыстанне матэматычных метадаў і вылічальнай тэхнікі ў інжынерных разліках. Значны ўнёсак у гэтую працу ўнеслі Сянько В.І., Яршова Н. М., Пастухоў І.Ф., Пігуноў У.У., Разон В.Ф., Захарава Т.В., Гагіна Л. Н., Акулаў Н. В. і інш.

У падрыхтоўцы высокапрафесійных спецыялістаў-вагоннікаў кафедра цесна ўзаемадзейнічала з Беларускай чыгункай. У 1987 г. быў афіцыйна арганізаваны і актыўна функцыянаваў філіял кафедры на Гомельскім ВРЗ, праводзіліся практычныя заняткі ў вагонным дэпо, у галіновых навукова-даследчых лабараторыях, на выпрабавальным цэнтры чыгуначнага транспарту «СЕКА». Гэта дазваляла студэнтам замацаваць на практыцы тэарэтычныя веды тэхналогіі рамонту і тэхнічнага абслугоўвання вагонаў, набыць навыкі навуковых даследаванняў, выконваць рэальныя практычныя распрацоўкі.

Навуковая праца на кафедры вялася з моманту яе заснавання. Навуковы напрамак кафедры быў сфармаваны заснавальнікам навукі аб вагоннай гаспадарцы прафесарам Крываручка М.З. Даследаванні выконваліся па заказах МШЗ СССР і чыгунак. Вынікі навуковых распрацовак сталі асновай кіруючых дакументаў МШЗ СССР, выкарыстоўваліся і выкарыстоўваюцца пры выбары канструкцыі і мадэрнізацыі пасажырскіх і грузавых вагонаў, стварэнні новых тэхналагічных працэсаў і ўдасканаленні арганізацыі рамонту і тэхнічнага абслугоўвання вагонаў.

Істотнае развіццё атрымала транспартная навука ў даследаваннях д.т.н., прафесара Сянько В.І. у галіне прагназавання функцыянавання вагоннай гаспадаркі на перспектыву і арганізацыі перыядычных відаў рамонту вагонаў. Д.т.н. Э. І.  Галаем распрацаваныя тэарэтычныя асновы хуткаснага рэгулявання тармазной сілы пасажырскага рухомага складу, якія дазваляюць значна павысіць бяспеку перавозкі пасажыраў.

Галіновая навукова-даследчая лабараторыя «Тармазныя сістэмы рухомага саставу» (кіраўнік – д.т.н. Галай Э.\І.) вырашала жыццёва важныя задачы па ўдасканаленні канструкцыі, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтатармазоў, непасрэдна звязаных з бяспекай руху на Беларускай чыгунцы. Неаднаразова выкладчыкі выязджалі ў замежныя камандзіроўкі па запрашэнні калег з іншых дзяржаваў для вырашэння актуальных транспартных праблем.

У 1997 годзе пад кіраўніцтвам прафесара В.І. Сянько была створана галіновая навукова-даследчая лабараторыя «Тэхнічныя і тэхналагічныя ацэнкі рэсурсу адзінак рухомага складу». У лабараторыі вырашаліся як аператыўныя, так і перспектыўныя задачы па аздараўленні, мадэрнізацыі і падаўжэнні тэрміну службы вагонаў, удасканаленні і развіцці вагоннай гаспадаркі Беларускай чыгункі.

У 2009 годзе пад кіраўніцтвам прафесара Сянько В.І. быў арганізаваны выпрабавальны цэнтр чыгуначнага транспарту («СЕКА»), які дазваляе праводзіць увесь комплекс натурных трывальных выпрабаванняў канструкцыі вагонаў, новых і мадэрнізаваных.

Вынікі навуковай, навукова-педагагічнай дзейнасці адлюстраваныя ў шматлікіх працах, публікацыях у айчынных і замежных выданнях. Выкладчыкі кафедры – удзельнікі шматлікіх навукова-тэхнічных канферэнцый і сімпозіумаў.

Таленавітыя маладыя выкладчыкі актыўна займаліся навукова-даследчай працай. Узнагароджаны прэміяй Гомельскага аблвыканкама таленавітых маладых навукоўцаў за актыўную навуковую дзейнасць Пігуноў А.У., Васільеў С.М., Гурскі Е. П., Чарнін Р.І.

Выкладчыцкі склад кафедры на працягу многіх гадоў праводзіў заняткі ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў чыгуначнага транспарту.

На кафедры функцыянавала 9 студэнцкіх навукова-даследчых гурткоў. Вынікам творчай дзейнасці з’явіліся ўзнагароды і прызавыя месцы ў рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ. Студэнтамі атрымана 42 аўтарскіх пасведчанні і патэнты на вынаходніцтвы, у тым ліку, пад кіраўніцтвам дацэнтаў Чарніна І.Л.-28, Жалязнякова А. Д. – 1, Галая Э.І. –  2, Рудава П.К.-11.

Кафедра «Неразбуральны кантроль і тэхнічная дыягностыка» адна з «маладых» кафедраў універсітэта. Яна была створана 1 лютага 2003 г. згодна з загадам рэктара БелДУТ  прафесара, д.т.н. Сянько В.І. (№ 38 ад 16 студзеня 2003 г.). Загадчыкам кафедры быў прызначаны д.т.н., прафесар Халадзілаў А. В.

Забеспячэнне якасці розных аб’ектаў тэхнікі немагчыма без выкарыстання на ўсіх стадыях іх жыццёвага цыклу тэхнічных сродкаў неразбуральнага кантролю і дыягнаставання. Інтэлектуалізацыя сродкаў НК і ТД прад’яўляе павышаныя патрабаванні да спецыялістаў, якія працуюць у гэтай галіне.

У сувязі з гэтым стварэнне новай кафедры з’явілася актуальным і, як паказала жыццё, яе выпускнікі апынуліся запатрабаванымі ў розных галінах прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

1 студзеня 2016 г. шляхам аб’яднання кафедраў «Вагоны і вагонная гаспадарка» і «Неразбуральны кантроль і тэхнічная дыягностыка» была ўтворана кафедра «Вагоны».

У 2018 годзе Галай Е.Э. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Павышэнне эфектыўнасці дзеяння аўтаматычных рэгулятараў грузавых рэжымаў тармажэння вагона».

За апошнія гады былі выдадзены вучэбныя дапаможнікі: Пігуноў У.У., Пігуноў А.У. «Трываласць рухомага саставу чыгуначнага транспарту» (2016), Сянько В.І., Гурскі Е.П., Чарнін Р.І., Чарнін І.Л. «Грузавыя вагоны чыгунак» (2018) і Пігуноў У.У., Пігуноў А.У. «Канструкцыі ходавых частак вагонаў» (2018).

Кафедра «Вагоны» створана 1 студзеня 2016 года ў адпаведнасці з загадам рэктара універсітэта № 959 ад 2015/12/23 г. шляхам аб'яднання кафедраў «Вагоны і вагонная гаспадарка» і «Неразбуральны кантроль і тэхнічная дыягностыка». Кіруе кафедрай к.т.н., дацэнт Пігуноў Анатоль Уладзіміравіч.

Кафедра «Вагоны» - адна з буйных і аўтарытэтных кафедраў механічнага факультэта, якая падтрымлівае сувязь з прадпрыемствамі Беларускай чыгункі, а таксама з універсітэтамі блізкага і далёкага замежжа. Супрацоўнікі кафедры пастаянна прымаюць удзел у міжнародных навуковых канферэнцыях і семінарах.

Вялікая ўвага надаецца навуковым даследаванням у галіне вагонабудавання, мадэрнізацыі рухомага складу, распрацоўцы эфектыўных спосабаў неразбуральнага кантролю, павышэнню эфектыўнасці работы тармазных сістэм.

Навучальны працэс вядзецца з шырокім ужываннем сучасных пакетаў прыкладных праграм, якiя дазваляюць мадэляваць апорную здольнасць канструкцый рухомага складу і іх дынамічную нагружанасць.

Выпускнікі кафедры годна папаўняюць калектывы вагонабудаўнічага, вагонарамонтных і эксплуатацыйных прадпрыемстваў Беларускай чыгункі, працуюць у складах навукова-даследчых калектываў, канструктарскіх бюро, лабараторый неразбуральнага кантролю.

Кафедра мае кампутарны клас і восем навучальных лабараторый, якія аснашчаны дзеючымі ўстаноўкамі вагонаў, халадзільнымі агрэгатамі, электрыфікаванымі стэндамі, абсталяваннем і прыборамі. У станаўленні і арганізацыі працы лабараторый вялікая заслуга д.т.н., прафесара Сянько В.І., д.т.н. Галая Э.І., к.т.н., дацэнтаў Лісічкіна Э.А., Чарніна І.Л., Пастухова І.Ф., Пiгунова У.У., інжынераў Радзевіча Е.Г., Касцючэнка Н.Д. , Табухова Г.А., Князева Н.Ф., Свірыдзенка В.У., Ясько М.А.

На кафедры надаецца вялікая ўвага падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў. Штогод ажыццяўляецца кіраўніцтва магістрантамі і аспірантамі па вочнай і завочнай форме навучання.

och1

 

Кафедра «Кіраванне грузавой і камерцыйнай работай» выдзелена з кафедры «Станцыі, вузлы і грузавая праца» у чэрвені 1992 года ў складзе к.т.н., дацэнта Елавога І.А. (заг. кафедры), д.т.н., прафесара Цыркунова Г.А., к.т.н., дацэнтаў Берліна М.П., Нягрэй Н.П., Дзюбы І.С., к.т.н., ст. выкладчыка Грунтовай І.П., асістэнтаў Маліноўскага Я.В. і Кухарчыка А.А.

Да 1956 г. дысцыпліны па грузавой і камерцыйнай рабоце выкладаліся на кафедры «Арганізацыя руху цягнікоў», а з верасня 1956 г. – на кафедры «Станцыі і вузлы», якая з чэрвеня 1959 г. стала называцца «Станцыі, вузлы і грузавая работа». У склад кафедры ўваходзілі к.т.н., дацэнты Банек Т.С., Міхайлаў Г.І., Праўдзін М.В., Цыркуноў Г.А. і ст. выкладчык Шульжэнка М.С. Заняткі па дысцыплінах грузавой і камерцыйнай работы праводзілі: «Арганізацыя грузавой і камерцыйнай работы» - дацэнт Міхайлаў Г.І. і ст. выкладчык Шульжэнка М.С., «Комплексная механізацыя і аўтаматызацыя пагрузачна-разгрузачных работ», «Хладатранспарт», «Халадзільнае абсталяванне вагонаў і кандыцыянаванне паветра» – дацэнт Цыркуноў Г.А. і ст. выкладчык Шульжэнка М.С. Для забеспячэння правядзення вучэбных заняткаў прыцягваліся спецыялісты транспарту, якія паспяхова спалучалі вытворчую дзейнасць з навуковай і вучэбнай работай – Жывоў Л.Г., Мiрапольскi І.А., Саланевіч В.Г. і Хаймовiч М.В.

Пачынаючы з 1957 года, пад кіраўніцтвам к.т.н., дацэнта Цыркунова Г. А. былі створаны тры навучальныя лабараторыі па дысцыплінах: «Комплексная механізацыя і аўтаматызацыя пагрузачна-разгрузачных работ», «Халадзільны транспарт», «Халадзільная тэхналогія скорапсавальных грузаў». У станаўленне і арганізацыю працы гэтых лабараторый вялікі ўклад ўнеслі тэхнік-механік Драгуноў Б.Н., заг. лабараторыi Балака Г.М. і інш. Для забеспячэння навучальнага працэсу па пазначаных дысцыплінах к.т.н., дацэнтам Цыркуновым Г.А. быў распрацаваны і выдадзены камплект метадычных дапаможнікаў па правядзенні лабараторных і разліковых работ, курсавых і дыпломных праектаванняў. К.т.н., дацэнтам Міхайлавым Г.І. быў створаны кабінет грузавой і камерцыйнай работы.

На кафедры «Станцыі, вузлы і грузавая праца» функцыянавала навукова-даследчая лабараторыя «Станцыі, вузлы і механізацыя пагрузачна-разгрузачных работ» (НДЛ СВМ) пад кіраўніцтвам д.т.н., прафесара, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР Праўдзіна Н. В. Сектарам грузавой і камерцыйнай працы, дзе працавалі навуковыя супрацоўнікі Аўтушэнка В.А., Агранат Л.А., Берліна А.В., Бушэў В.Т., Клiхноўская Е.І., Курачкін П.А., Курзiна Н.А ., Лугаўцоў М.Н., Макеева О.С. і інш., кіраваў к.т.н., дацэнт Цыркуноў Г.А. Вынікамі даследаванняў былі "Тыпавы тэхналагічны працэс работы межавых станцый", зацверджаны Міністэрствам шляхоў зносін СССР; Адзіныя тэхналагічныя працэсы працы станцый чыгунак і пад'язных шляхоў прамысловых прадпрыемстваў Беларускай і Расійскіх чыгунак і інш.

Для забеспячэння вучэбнай літаратурай ўсяго комплексу дысцыплін па грузавой і камерцыйнай рабоце ў гэты перыяд выходзяць шматлікія навучальныя дапаможнікі і метадычныя ўказанні, выдадзеныя праз РВА БелIIЧТа і іншыя выдавецтвы.

У сувязі з адкрыццём у верасні 1980 года новай спецыялізацыі па грузавой і камерцыйнай рабоце і ўвядзеннем дысцыплін «Кантэйнерная транспартная сістэма і транспартна-экспедыцыйныя аперацыі», «Грузазнаўства, захаванасць і мацаванне грузаў», «Асновы транспартнага права» быў падрыхтаваны комплекс вучэбна-метадычных дапаможнікаў: «Арганізацыя работы кантэйнернага пункта і транспартна-экспедыцыйнае абслугоўванне» (Елавой І.А., Міхайлаў Г.І., Берлін М.П.), «Прававыя пытанні планавання перавозак грузаў на чыгуначным транспарце» (Елавой І.А., Казачэнка М.С.), «Афармленне незахоўных перавозак грузаў на чыгуначным транспарце» (Елавой І.А., Шэрман А.Я., Дараховіч Т.Н., Акуліч А.М.), «Правы, абавязкі, адказнасць старон па дагавору перавозкі грузаў» (Елавой І.А., Казачэнка М.С.) і інш.

У 1992 г. са складу кафедры «Станцыі, вузлы і грузавая праца» выдзелена кафедра "Кіраванне грузавой і камерцыйнай работай" у самастойнае падраздзяленне ўніверсітэта, і адкрыта навучанне студэнтаў па новых спецыялізацыях «Арганізацыя перавозак і кіраванне на аўтамабільным транспарце», «Арганізацыя перавозак і кіраванне на рачным транспарце» і «Камерцыйная дзейнасць на транспарце».

У перыяд з 1992 па 2003 гады калектывам кафедры (прафесарам Цыркунова Г.А., дацэнтамі Елавой І.А., Нягрэй Н.П., Берлін М.П., Дзюба І.С., старшымі выкладчыкамі Маліноўскім Я.В., Кухарчыкам А.А., асістэнтамі Зайчыкам В.С., Коласам М.М.) былі падрыхтаваны і ўведзены ў навучальны працэс новыя курсы: «Камерцыйная эксплуатацыя на чыгуначным транспарце», «Знешнегандлёвыя перавозкі грузаў», «Камерцыйная лагістыка», «Тэхналогія і арганізацыя перагрузачных работ у рачных партах», «Механізаванне пагрузачна-разгрузачных работ на аўтамабільным транспарце», «Кіраванне грузавой і камерцыйнай работай на рачным транспарце», «Размяшчэнне і мацаванне грузаў у судах рачнога транспарту», «Ужыванне прынцыпаў маркетынгу на аўтатранспарце», «Арганізацыя і ўмовы перавозкі хуткапсавальных грузаў на аўтамабільным транспарце», «Перавозка небяспечных грузаў на чыгуначным транспарце», «Тэхналагічныя асновы дастаўкі грузаў», «Камерцыйныя аперацыі пры дастаўке грузаў», «АСК грузавымі і камерцыйнымі аперацыямі», «Партовае перагрузачнае абсталяванне», «Перавозка грузаў на асаблівых умовах», «Транспартна-экспедыцыйнае абслугоўванне кліентаў», «Камерцыйная геаграфія», «Транспартны маркетынг», «Транспартны менеджмент» і інш.

Пераход да рынкавых адносінаў запатрабаваў новых падыходаў і спосабаў навучання студэнтаў факультэтаў «Кiраванне працэсамі перавозак» і гуманітарна-эканамічнага. З гэтай мэтай кафедрай быў падрыхтаваны комплекс навукова-метадычнай літаратуры: навучальныя дапаможнікі «Разлік выдаткаў і абгрунтаванне тарыфных ставак на перавозку грузаў» (Елавой І.А.), «Разлік і абгрунтаванне межавых фрахтавых ставак за перавозку грузаў на транспарце» (Елавой І. А., Гiзатуллiна В.Г., Зайчык В.С.), вучэбна-метадычны дапаможнік «Камерцыйная геаграфія» (Елавой І.А., Кухарчык А.А.) і інш. Дацэнтам Нягрэй Н.П. падрыхтаваны і выдадзены «Практыкум па кіраванні грузавой і камерцыйнай работай на рачным транспарце», метадычныя ўказанні па выкананні курсавой работы «Камерцыйныя аперацыі ў партах пры перавозцы грузаў водным транспартам» і інш.

Навуковая дзейнасць у вобласці грузавой і камерцыйнай працы ажыццяўлялася на працягу існавання інстытута, а пасля і універсітэта. Навуковыя напрамкі даследаванняў да 1992 г. былі звязаны з выкананнем работ па заказах МШЗ і чыгунак: распрацоўка тыпавых тэхналагічных працэсаў пагранічных перагрузачных станцый, адзіных тэхналагічных працэсаў ўзаемадзеяння станцый і пад'язных шляхоў, схем мацавання грузаў на рухомым саставе, прылад для захопу кантэйнераў.

Доктарам тэхнічных навук, прафесарам Цыркуновым Г.А. унесены вялікі ўклад у распрацоўку гасдагаворных тэм і фундаментальных даследаванняў. За перыяд вытворчай і навукова-педагагічнай дзейнасці ім выканана вялікая колькасць навукова-даследчых работ, па выніках якіх быў выдадзены шэраг манаграфій і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.

У сакавіку 1998 г. у складзе НІІЧТа створана навукова-даследчая лабараторыя «Грузавая, камерцыйная работа і тарыфы» (НДЛ «ГКРТ»). Загадчыкам лабараторыі прызначаны Елавой І.А. У складзе навуковых творчых калектываў у НДЛ «ГКРТ» працуюць д.э.н., прафесар Елавой І.А., к.т.н., дацэнты Колас М.М., ст. выкладчыкі Маліноўскі Я.В., навуковыя супрацоўнікі Ясінскі В.У., Асіпенка Л.В., інжынеры Петрачкоў С.А., Патылкiн Е.Н., Ганчар М.А. і інш.

 

Кафедра «Фізіка і энергаэфектыўныя тэхналогіі» створана ў жніўні 2020 года шляхам аб’яднання кафедраў «Экалогія і энергаэфектыўнасць у тэхнасферы» і «Фізіка і хімія», кіруе кафедрай кандыдат тэхнічных навук Пяхота Аляксандр Мікалаевіч.

Кафедра «Экалогія і энергаэфектыўнасць у тэхнасферы» была створана ў верасні 2016 года пасля аб’яднання кафедраў «Экалогія і рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў» і «Энергаэфектыўныя тэхналогіі на транспарце».

У 2016 г. пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры Вячаслава Міхайлавіча Аўчыннікава на кафедры пачалася падрыхтоўка студэнтаў па ўнікальнай для Рэспублікі Беларусь спецыяльнасці «Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент», якая адносіцца да кірунку адукацыі ў галіне энергааўдыту ў рамках профілю падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Увядзенне новай спецыяльнасці сталася рэакцыяй на такую глабальную тэндэнцыю, як неабходнасць развіцця энергарэсурсазберажэння ў нашай краіне і ягонае актыўнае ўкараненне ў розныя вытворчыя працэсы.

Энергазберажэнне з выключна кіраўніцкага ўхілу атрымлівае істотны тэхнічны ўхіл і робіцца высокатэхналагічнай дысцыплінай, неабходнай для павышэння канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў за кошт прымянення энергаэфектыўных тэхналогій і энергазберагальнага абсталявання. Усяму гэтаму спрыяла стварэнне кафедры «Энергаэфектыўныя тэхналогіі на транспарце» (01.09.2011) па ініцыятыве В.М. Аўчыннікава, якую ён у той час узначальваў. З моманту стварэння да моманту аб’яднання на кафедры працавалі к.т.н., дацэнты Калдаева С.М., Макееў В.В., ст. выкладчыкі Макрэнка (Еўмінава) І.М., Слесарэнка В.А., заг. лабараторыі Барадзёнак Е. К.

Варта адзначыць, што В.М. Аўчыннікаў на працягу многіх гадоў працы ў нашым універсітэце (больш за 50 гадоў), з’яўляючыся ў розныя гады загадчыкам кафедры, а ў цяперашні час кіраўніком навукова-даследчага цэнтра «Экалагічная бяспека і энергазберажэнне на транспарце», прысвяціў доўгія гады вырашэнню праблем энергетычнай і экалагічнай бяспекі, а таксама павышэнню энергазберажэння на транспарце і прадпрыемствах прамысловасці.

З верасня 2019 г. па жнівень 2020 г. кіраўніцтва кафедрай «Экалогія і энергаэфектыўнасць у тэхнасферы» ажыццяўляў кандыдат тэхнічных навук Пяхота Аляксандр Мікалаевіч.

Кафедра «Фізіка» была створана ў кастрычніку 1953 года. Доўгія гады кафедрай «Фізіка» загадваў прафесар Уладзімір Якаўлевіч Мацюшэнка (1941-2009) – адзін з аўтараў навуковага адкрыцця «З’ява ўтварэння насычанай вадародам зоны ў

подпаверхневым слаі металу пры трэнні». У перыяд 2009-2015 года загадчыкам кафедры «Фізіка» з’яўляўся Уладзімір Аляксандравіч Зыкуноў – спецыяліст у галіне фізікі элементарных часціцаў, удзельнік некалькіх эксперыментальных праграм у фізіцы высокіх энергій: CMS LHC (Вялікі адронны калайдэр), E-158 (SLAC, Стэнфардскі лінейны паскаральнік) і MOLLER (лабараторыя імя Джэферсана, JLab).

У 1990 годзе на кафедры быў уведзены курс «Радыяцыйная бяспека» і створана новая лабараторыя радыяцыйнай бяспекі, абсталяваная неабходным для працы студэнтаў абсталяваннем і камп’ютарамі для апрацоўкі вынікаў. З тых часоў на кафедры падрыхтаваныя і выдадзеныя навучальныя дапаможнікі і практыкум па ядзернай фізіцы і радыяцыйнай бяспецы, дапушчаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для выкарыстання ў ВНУ (дацэнт В.А. Савасценка), а таксама і вучэбна-метадычны дапаможнік «Асновы радыяцыйнай бяспекі» (дацэнт У.Г. Раднянкоў).

У студзені 2016 года кафедра «Фізіка» і кафедра «Хімія» шляхам зліцця былі рэарганізаваны ў кафедру «Фізіка і хімія». Загадчыкам кафедры стаў доктар тэхнічных навук, прафесар Нявераў Аляксандр Сяргеевіч. З 2019 года кафедру ўзначальвала доктар тэхнічных навук, прафесар Кудзіна Алена Фёдараўна.

Выкладчыкі кафедры чытаюць дысцыпліны для студэнтаў гуманітарна-эканамічнага, завочнага, механічнага, прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, будаўнічага, кіраванне працэсамі перавозак і электратэхнічнага факультэтаў па чатырох напрамках – энергетычным, экалагічным, цеплатэхнічным і гідраўлічным.

У навучальным працэсе шырока выкарыстоўваюцца інфармацыйныя тэхналогіі з ужываннем мультымедыйных комплексаў пры чытанні лекцый. Ўдасканальваецца работа па кантролі ведаў і ўменняў студэнтаў з выкарыстаннем тэстаў і рэйтынгавай сістэмы ацэнкі ведаў.

Метадычная праца кафедры накіравана на забеспячэнне навучальнага працэсу вучэбнай і метадычнай літаратурай, распрацоўку метадаў і інструментаў бягучага кантролю ведаў студэнтаў па чытаных дысцыплінах, распрацоўку і пастаноўку новых лабараторных работ, мадэрнізацыю наяўных лабараторных установак і забеспячэнне іх сучаснымі вымяральнымі прыборамі, выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у навучальным працэсе.

Кафедра мае філіялы на вытворчасці. У 2008 г. заключаны дагавор з КВУП «Гомельводаканал» аб сумеснай працы ў галіне адукацыі і навуковых даследаванняў. На водазаборы «Сож» і гарадскіх ачышчальных збудаваннях арганізаваны класы для правядзення лабараторных заняткаў для студэнтаў выпускаючай спецыяльнасці.

Філіял кафедры КВУП «Гомельводаканал» размешчаны па адрасе: г. Гомель, вул. Малайчука, 6.

foto1

foto2

foto3

Апрацоўка вынікаў цеплавізійнай здымкі карпусоў універсітэта групай СЭ-21

Навуковы напрамак работы кафедры «Фізіка і энергаэфектыўныя тэхналогіі» ахоплівае праблемы, звязаныя з энергазберажэннем, распрацоўкай нормаў паліўна-энергетычных рэсурсаў, нармаваннем расходу паліва для тэхнікі на чыгуначным хаду, цеплавізійным абследаваннем, распрацоўкай экалагічных пашпартоў, дапушчальнымі выкідамі забруджвальных рэчываў, распрацоўкай пашпартоў пажарнай бяспекі і аховай працы, распрацоўкай тэхналагічных нарматываў водаспажывання і водаадвядзення прадпрыемстваў, абследаваннем сістэм водазабеспячэння, водаадвядзення, ачышчальных збудаванняў і распрацоўкай рэкамендацый на іх рэканструкцыю.

Навуковыя даследаванні і распрацоўкі калектыву кафедры ахопліваюць наступныя напрамкі:

У калектыва кафедры набыты дастатковы вопыт і маецца высокі прафесійна-тэхнічны ўзровень для выканання названых работ.

Загадчык кафедры Аўчыннікаў В.М. з'яўляецца членам рэдакцыйных саветаў часопісаў «Энергаэфектыўнасць» (Рэспубліка Беларусь, г. Мінск) і «Лакаматыў» (Расійская Федэрацыя, г. Масква).

Выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры актыўна займаюцца навуковай, метадычнай і выдавецкай дзейнасцю.