У пачатковы перыяд работы кафедры пад кіраўніцтвам прафесара Ціхамірава І.Г. і рэктара інстытута прафесара Сыцко П.А. была створана вучэбная лабараторыя «Арганізацыя руху цягнікоў» з адмысловым макетам станцый, раз'ездаў, перагонаў, у якой студэнты вывучалі практычныя асновы кіравання рухам цягнікоў. У станаўленне і арганізацыю працы гэтай лабараторыі ўнеслі шмат творчай працы інжынеры Крупскі В.Ф., Губін І.М., тэхнікі Рудзько І.Д., Салаўёў В.С. і іншыя.
У 2003 годзе вучэбная лабараторыя была абсталявана кампутарным класам. На працоўных месцах дзяжурных па станцыях і цягніковых дыспетчараў былі ўсталяваныя аўтаматызаваныя рабочыя месцы. На аснове тыпавога трэнажора ДСП / ДНЦ былі пастаўленыя новыя цыклы лабараторных работ, якія дазваляюць мадэляваць працу па кіраванні рухам цягнікоў для розных умоў. У станаўленні і развіцці лабараторыі прынялі актыўны ўдзел загадчыкі лабараторыяй Казакоў М.М., Фёдараў Я.А., Баразноўскi Д.С., Кавалько Ю.М.
У 2018 годзе лабараторыю абсталявалі сучаснымі кампутарамі, якія дазваляюць палепшыць пастаноўку цыклу лабараторных работ.
У цяперашні час вучэбная лабараторыя «Упраўленне рухам» імя прафесара Ціхамірава І. Г. абсталявана дзеючым макетам чыгункі і кампутарным класам, на якім рэалізуецца імітацыйная мадэль - трэнажор арганізацыі руху цягнікоў на навучальным палігоне. У лабараторыі праводзяцца цыклы работ па падрыхтоўцы дзяжурных па чыгуначных станцыях і цягніковых дыспетчараў. Наяўнасць навучальных лабараторый забяспечвае якаснае правядзенне вучэбных заняткаў і засваенне прафесійнымі навыкамі.
Вучэбная лабараторыя «Упраўленне рухам» імя прафесара Ціхамірава І.Г.
У 1986 годзе па ініцыятыве прафесара Грунтова П.С. створана вучэбная лабараторыя «Аўтаматызаваныя сістэмы ўпраўлення чыгуначным транспартам» (АСУЧТ), якая ў далейшым была перайменавана ў лабараторыю «Мадэляванне і аўтаматызацыя ўпраўлення транспартнымі сістэмамі» (МАУТС), прызначаная для правядзення інжынерных разлікаў з выкарыстаннем стандартных і прыкладных праграм. У станаўленні вучэбнай лабараторыі прымалі ўдзел інжынеры Бабчанка С.А., Леанкоў І.А., Гаўрыкаў С.В.
Банк праграм пастаянна папаўняецца распрацоўкамі вучоных кафедры, навуковай лабараторыі, студэнтаў, а таксама спецыялістаў Беларускай чыгункі, праектных арганізацый РБ і транспартных ВНУ СНД.
У 2011 годзе лабараторыю мадэрнізавалі і аснасцілі сучаснымі кампутарамі, якія дазваляюць вырабляць пастаноўку новага цыклу лабараторных работ, накіраваных на мадэляванне вытворчых працэсаў сартавальных станцый, чыгуначных участкаў і іншых аб'ектаў.
У цяперашні час у вучэбнай лабараторыі МАУТС маецца кампутарны клас, створана лакальная сетка, звязаная з сеткай універсітэта, арганізаваны доступ у «Інтэрнэт», ўстаноўлена навучальная сістэма, мадэль аўтаматызаванай сістэмы кіравання сартавальнай станцыі, пакет прыкладных інжынерных задач (больш за 20 праграм). У лабараторыі МАУТС выконваюцца цыклы работ, накіраваных на мадэляванне вытворчых працэсаў станцый, транспартных участкаў і іншых транспартных аб'ектаў.
Заняткі ў лабараторыі МАУТС ім. праф. Грунтова П.С.
У 2018 годзе лабараторыю абсталявалі сучаснымі кампутарамі, на якіх былі ўсталяваныя сістэмы дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман» і МПЦ «Днепр».
Сістэма ДЦ «Нёман» прызначана для кіравання рухам цягнікоў на ўчастках дарогі. Сістэма ДЦ дазваляе арганізаваць выдаленае кіраванне паркамі або суседнімі станцыямі, рэалізаваць маршрутны набор, калі ён не прадугледжаны на станцыі, кантроль і кіраванне рознымі аб'ектамі чыгуначнай аўтаматыкі, аўтаматызаванымі сістэмамі розных галін прамысловасці.
Заняткi ў лабараторыі ЦКП
Лабараторыі абсталяваны і аснашчаны стэндамі, лабараторнымі ўсталёўкамі і вымяральнымі прыборамі для даследавання ўмоў працы. Для адпрацоўкі прыёмаў аказання першай медыцынскай дапамогі пацярпелым прымяняюцца спецыяльныя электронныя трэнажоры.
Заняткі ў лабараторыі аховы працы
У камп'ютарным класе выкарыстоўваюцца сучасныя праграмныя прадукты па аўтаматызаваным праектаванні транспартных аб'ектаў (у прыватнасці САПР сартавальных горак), якія з'яўляюцца ўласнымі распрацоўкамі супрацоўнікаў кафедры.
Спецiалiзiрованный кабінет «Аўтаматызаванае праектаванне транспартных камунікацый»
Універсітэтам вядзецца паслядоўная праца па прывядзенні назвы спецыяльнасцяў агульнай вышэйшай, паглыбленай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ў адпаведнасць з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 "Спецыяльнасці і кваліфікацыі".
Матэрыял у стане абнаўлення. Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці.
Кафедра «Упраўленне эксплуатацыйнай работай і ахова працы» з'яўляецца выпускаючай - ажыццяўляе падрыхтоўку і выпускае інжынераў па спецыяльнасцях:
Таксама кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў усіх факультэтаў і формаў навучання па ахове працы, тэхналогіі працы чыгуначных станцый і участкаў, бяспекі жыццядзейнасці, менеджменце на транспарце і дысцыплінах прававога цыклу.
Узначальвае кафедру Фёдараў Я.А.
У навучальным працэсе і ў правядзенні навуковых даследаванняў кафедра цесна супрацоўнічае з Беларускай чыгункай. Навукова-даследчыя лабараторыі «Упраўленне перавозачным працэсам» (НДЛ УПП) (навуковы кіраўнік к. т. н., дацэнт Ерафееў А.А.) і «Транспартныя камунікацыі» (НДЛ ТК) (навуковы кіраўнік д. т. н., прафесар Нягрэй В.Я.) актыўна ўдзельнічае ў вырашэнні складаных вытворчых задач Беларускай чыгункі, транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь. У складзе навуковых творчых калектываў НДЛ УПП працуюць усе выкладчыкі кафедры, а на пастаяннай аснове с. н. с. Казлоў В.Г., н. с. Бiк-Мухаметава А.І., н. с. Страдомскi М.Ю. і інжынер Сідаровіч Ю.С.
Навукоўцы і выкладчыкі кафедры на працягу многіх гадоў праводзяць заняткі на курсах павышэння кваліфікацыі работнікаў былых чыгунак МШЗ СССР, а ў цяперашні час Беларускай чыгункі, прапагандуючы сучасныя прагрэсіўныя тэхналогіі перавозачнага працэсу, эфектыўныя метады аператыўнага і адміністрацыйнага кіравання ў новых эканамічных умовах. Штогод у групах павышэння кваліфікацыі навучаюцца дзесяткі спецыялістаў і кіраўнікоў станцый, аддзелаў і службы перавозак.
На семінары, у якасці старшыняў ДЭК часта запрашаліся буйныя навукоўцы, паплечнікі прафесараў Ціхамірава І.Г. і Грунтова П.С., і кіраўнікі Беларускай чыгункі. Кафедра падтрымлівае сувязь з вядучымі навукоўцамі ў галіне кіравання перавозак: прафесарамі Некрашэвічам У.І., Барадзіным А.Ф. і іншымі. Перад студэнтамі часта выступалі таксама кіраўнікі Беларускай чыгункі, у тым ліку Юшкевіч А.П., Шчэнiкаў Л.Н., Шкапiч С.І., Гапееў У.І., Жарэло У.І., Рахманько В.Г., Дышчанка М.В., Дулуб П.М., Шылаў І.С., якія падкрэслівалі ролю інжынернай творчасці ў стваральнай працы чыгункі.
Дзяржаўныя экзаменацыйныя камісіі
Кафедра захавала традыцыі, закладзеныя прафесарам Ціхаміравым І. Г. Амаль трыццаць гадоў праводзяцца прадметныя алімпіяды сярод студэнтаў 3-га і 4-га курсаў на лепшае веданне «Правіл тэхнічнай эксплуатацыі» і «Інструкцыі па руху цягнікоў і манеўровай рабоце». Штогод вызначаюцца пераможцы ў конкурсе на лепшы курсавы праект.
Суправаждальныя дакументы аб інфармацыйным мадэляванні
Загад МаіБ № 70 от 16.03.2018 «Аб укараненні тэхналогіі інфармацыйнага мадэлявання»
Загад МаіБ № 104 от 24.04.2018 «Аб стварэнні працоўнай групы»
BIM (Building Information Modeling или Building Information Model) — інфармацыйнае мадэляванне будынку або інфармацыйная мадэль будынку.
Інфармацыйнае мадэляванне будынку – гэта падыход да ўзвядзення, абсталявання, забеспячэння эксплуатацыі і рамонту будынку (да кіравання жыццёвым цыклам аб’екта), дзеля якога неабходны збор і комплексная апрацоўка ў працэсе праектавання ўсёй архітэктурна-канструктарскай, тэхналагічнай, эканнамічнай і іншай інфармацыі аб будынку з усімі яе ўзаемасувязямі і залежнасцямі, калі будынак і ўсё, што датычыцца яго разглядаецца як адзіны аб’ект.
Трохмерная мадэль будынку або іншага будаўнічага аб’екту, звязаная з інфармацыйнай базай дадзеных, у якой кожнаму элементу мадэлі магчыма прысваеннне дадатковых атрыбутаў. Асаблівасць такога падыходу заключана ў тым, што будаўнічы аб’ект праектуецца фактычна як адзінае цэлае. І змяненне якога-небудзь з ягоных параметраў цягне за сабою аўтаматычнае змяненне астатніх звязаных з ім параметраў і аб’ектаў, аж да чарцяжоў, візуалізацый, спецыфікацый і каляндарнага графіка.
ВІМ мае дзве галоўных перавагі перад CAD
Тэхналогія ВІМ – інфармацыйнае мадэляванне аб’ектаў – спрашчае сумесную работу і дазваляе кантраляваць і ліквідаваць калізіі на кожным этапе праектавання.
Праектаванне Ў AUTODESK REVIT
AUTODESK REVIT, або проста REVIT – спецыялізаваны праграмны комплекс, прызнначаны для мадэлявання будынкаў.
Хто карыстаецца REVIT:
Што можна зрабіць з дапамогай комплекса REVIT:
База дадзеных REVIT можа змяшчаць інфармацыю аб праекце на розных этапах жыццёвага цыклу будынку, ад распрацоўкі канцэпцыі да будаўніцтва і зняцця з эксплуатацыі.
Як працуе сістэма:
У праграмным комплексе ёсць магчымасць стварэння агульнай трохмернай мадэлі будынку, якая ўмоўна разбіваецца на працоўныя плоскасці, адкуль бяруцца ўсе аналізуемыя элементы (калоны, сцены, падмуркі, перакрыцці). Элементы бяруцца з загружанных сямействаў (у праграме прадугледжана магчымасць стварэння сваіх сямействаў).
Навукова-даследчая дзейнасць аддзела ўключае:
Пералік асноўных навуковых накірункаў:
Навуковы склад праектна-даследчага аддзелу: 1 кандыдат тэхнічных навук; 1 магістр тэхнічных навук; 1 магістрант тэхнічных навук
Навукова-даследчая дзейнасць аддзела ўключае:
Пералік асноўных навуковых накірункаў:
Навуковы склад праектна-даследчага аддзелу: 1 кандыдат тэхнічных навук; 1 магістр тэхнічных навук; 1 магістрант тэхнічных навук.