125 гадоў Кандрату Крапiве


5 сакавіка споўнiлася 125 гадоў з дня нараджэння драматурга, паэта-сатырыка, празаіка, вучонага-лiнгвiста, народнага пісьменніка Беларусі  — Кандрата Крапівы.  

9

Нарадзіўся пісьменнік у в. Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.

У жніўні 1915 года быў прызваны на вайсковую службу, а потым адпраўлены на Заходні фронт. Пасля дэмабілізацыі з пісьменнік пераехаў у Мінск. У гэты  жа перыяд з`яўляюцца яго першыя літаратурныя зборнікі «Апавяданні», «Асцё» і «Крапіва».

8

У 1939 годзе пісьменнік другi раз быў прызваны ў армію. Працаваў у газетах «Красноармейская правда», «За Савецкую Беларусь». З сакавіка 1943 года і да канца вайны быў адказным рэдактарам сатырычнага выдання «Раздавім фашысцкую гадзіну». Пасля вайны на працягу некалькiх год працаваў адказным рэдактарам часопіса «Вожык».

За вялікія заслугі ў развіцці беларускай навукі ў галіне мовы і літаратуры Таксама Кандрату Крапіве было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі. Ён з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР за комплекс работ па беларускай лінгвагеаграфіі.

7

У 1956 годзе К. Крапіва быў удастоены звання народнага пісьменніка Беларусі. За п’есы «Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі», камедыю «Брама неўміручасці» адзначаўся Дзяржаўнымі прэміямі СССР і БССР.

10

Імя К. Крапівы носіць Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter