Прамяні сямейнай цеплыні
- Создано: 22.10.2025 07:10
Мінуў тыдзень бацькоўскай любв і сям’і, які распачаўся 14 кастрычніка святкаваннем Дня маці і завяршыўся 21 кастрычніка, у Дзень бацькі.

Гэтая новая добрая традыцыя такога святкавання паклікана нагадаць, што надзейная сям’я гэта не толькі трывалая ячэйка грамадства, але і цеплыня, гармонія, любоў і каханне – такія простыя, але такія важныя чалавечыя эмоцыі і пачуцці.
На працягу гэтага тыдня куратар групы ГТ-21 А.П. Пятроў-Рудакоўскі разам са студэнтамі абмеркавалі ролю маці і бацькі ў выхаванні дзіцяці, важнасць і значнасць інстытута сям’і. 16 і 20 кастрычніка 2025 г. былі праведзены семінары, падчас якіх усімі студэнтамі групы была актыўна абмеркавана гэтая праблематыка.












