Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне


З 05.05.2025 на кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы» праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

23

Студэнты 1-3 курсаў ваенна-транспартнага, механічнага факультэта і факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій пад кіраўніцтвам дацэнта А.У. Ярмоленка падрыхтавалі рэфераты і прэзентацыі на конкурс праектаў «Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне».

Праекты расказваюць пра маштабныя бітвы Вялікай Айчыннай вайны, герояў Перамогі і ахвяры фашысцкіх захопнікаў.

Сярод лепшых праектаў можна адзначыць рэферат студэнткі групы ГІ-11 Букась А.С. «Браты Лізюковы» і рэферат студэнта групы МК-11 Касцялея Д.А. «Трагедыя беларускага народа ў гады акупацыі».  

1
1
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter