Юбілейным датам прысвячаецца. «І захацелася ў паэты, нiбыта птушцы ў вышыню»


29 снежня 2023 года прайшло мерапрыемства «І захацелася ў паэты, нiбыта птушцы ў вышыню», прысвечанае паэтам-юбілярам.

Беларуская паэзiя багатая на славутыя iмёны: Алесь Ставер, Адам Русак, Алесь Рыбак, Аркадзь Куляшоў.

18

Нiдзе так не выяўляецца прыгажосць беларускага слова, як у паэзіі, якая захапляе, натхняе і адлюстроўвае нацыянальны характар беларускага народа. Яна мае свае асаблівасці: выкарыстанне багатай рыфмы і музычнасці мовы, а таксама адрозніваецца глыбокай філасофіяй і высокай мастацкай каштоўнасцю.

Мерапрыемства было арганізавана ст. Выкладчыкам кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы» Курловіч В.В. Яно вызначалася маштабнасцю і масавасцю. Удзел у ім прымалі студэнты гр. ГТ-21 факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій БелДУТ(а). У перыяд яго падрыхтоўкі яны пашырылі свае веды пра жыццёвы шлях кожнага паэта, а таксама вызначылі асаблівасці іх творчасці. Акрамя прэзентацый і фільмаў студэнты падзяліліся цікавымі невядомымі звесткамі з біяграфіі беларускіх пiсьменнiкаў.

0
0
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter