Закрыццё Тыдня беларускай мовы


У канцы верасня адбылася апошняе мерапрыемства Тыдня беларускай мовы, на якім студэнты чыталі вершы і сачыненні-эсэ пра сваю малую радзіму. Асобай увагі заслугоўваюць работы студэнтаў: Старчавога А. (ЭМ-21), Міхлюка Я. (ЭТ-21), Паўлюкова У. (ЭМ-21), Шабовіча (ВУД-31), Баброўніка (ВСМ-31), Кукішавай К., Фраловай А. (ГТ-21), Каратыша І., Паддзенежнага Г., Сыч В. (СП-31), Малашанка А. (СА-31), Варанцова І. (МС-31), Малажаўскага В. (МО-11).

Студэнты гр. ГБ-21 расказалі пра сваю малую радзіму г. Віцебск, аграгарадок Хоцімск, г. Магілёў, а таксама падрыхтавалі паведамленні пра малую радзіму вядомых беларускіх пісьменнікаў М. Лынькова, А. Куляшова, Л. Дайнекі, Р. Барадуліна, А. Дударава, П. Броўкі, П. Глебкі, юбілейныя даты якіх адзначаюцца ў гэтым годзе.

1

Гучалі песні, напісаныя на вершы беларускіх пісьменнікаў: Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна, М. Багдановіча. Усе прысутныя пазнаёміліся з творчымі работамі студэнтаў 1, 2, 3 курсаў, дзе праз малюнкі з вершамі яны выказалі сваю любоў да малой радзімы.

3

4

2

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter