У Рэспубліцы Беларусь больш за паўмільёна дзяцей і дарослых маюць інваліднасць, на лячэнне і рэабілітацыю іх не хапае дзяржаўнага фінансавання.

Ніхто з нас не застрахаваны ад хваробы або інваліднасці. Нават такая банальная рэч, як ўкус кляшча пры адсутнасці належнага і сваечасовага лячэння можа пацягнуць за сабой цяжкія наступствы.

Менавіта на гэтым акцэнтавала ўвагу валанцёр праекта  «Новае жыццё ў абмен на вечкі», псіхолаг Гомельскага абласнога паліятыўнага кабінета Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Гарай Алена Аляксандраўна.

f2

Пры гэтым штогод у краіне на звалках утвараецца больш за 4 000 тон пластыкавых вечак ад бутэлек з-пад напояў, бытавых парфумерыі і хіміі, кошт якіх складае каля 800 000 $.

Для таго, каб дапамагчы не толькі хворым людзям, але і палепшыць экалагічную абстаноўку, можна зрабіць наступнае:

  • Збіраць пластыкавыя вечкі ў спецыяльныя кантэйнеры, усталяваныя ў гандлёвых і іншых аб’ектах. Адзін з такіх кантэйнераў зусім хутка з’явіцца ў БелДУТ.
  • Перадаваць другасную сыравіну перапрацоўчым прадпрыемствам за грошы.
  • Аказваць дапамогу хворым дзецям і дарослым за кошт сродкаў, атрыманых ад продажу другаснай сыравіны (набыццё медыкаментаў, медінвентара і медабсталявання).

Нават такая дробязь, як вечка ад выпітай вады можа стаць вашым укладам у выратаванне чужога жыцця!

f3

f4