Адкрыццё Тыдня беларускай мовы
- Опубликовано: 17.11.2025 11:28
17 лістапада 2025 на кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы» стартаваў Тыдзень беларускай мовы.

Студэнтаў чакае шэраг мерапрыемстваў: конкурс выразнага чытання вершаў, прысвечаны вызваленню Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, цікавыя сустрэчы, экскурсіі ў музеі горада. Усе мерапрыемствы накіраваны на развіццё ў студэнтаў цікавасці да роднай мовы, беларускай культуры і гісторыі краіны і ўніверсітэта.
Мерапрыемствы пачаліся з прывітальных слоў дэкана факультэта навучання замежных грамадзян Власюк Т.А., загадчыка кафедры Ярмоленка А. У, старшых выкладчыкаў кафедры Кулажанка Н.В., Вольскай І.І.
На адкрыцці былі прадстаўлены творчыя нумары ў выкананні педагога-арганізатара Казлова М. і бугалтара Кунахавец А.
Спадзяёмся, што пазітыўны настрой будзе панаваць на працягу ўсяго тыдня.




Выкладчыкі кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы»
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter