Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова»


З 19 па 23 верасня 2022 года  ў нашым універсітэце прайшоў Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова». У розных  мерапрыемствах, прысвечаных гэтай падзее, прынялі  ўдзел студэнты 1, 2 курсаў.

Тыдзень мовы стартаваў з прэзентацый віншавальных паштовак «Пажаданні роднай мове». Актыўны ўдзел у гэтым конкурсе прынялі студэнты факультэта эканомікі і бізнес - тэхналогій, факультэта працэсаў кіравання і будаўнічага факультэта (групы ГІ-21, ГТ-21, ГБ-21, УА-31, СА-21, СА-31, СВ-31, УД-11 УЛ-11).

4

Далей эстафету падхапілі студэнты факультэта прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, а таксама механічнага факультэта (групы ПА-21, ПА-22, МО-11, МС-11) , якія паўдзельнічалі ў конкурсе сачыненняў «За што я люблю родную зямлю».  Усе студэнты з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны «Я люблю Беларусь».

7

8

29
29
29

Кожны дзень Тыдня роднай мовы быў прысвечаны пэўнай тэме, у рамках якой праводзіліся займальныя гульні-квесты, конкурс вершаў, марафон «Мова родная – мова модная» (выкананне беларускіх песень), стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў «Маё любімае слова па-беларуску», падрыхтоўка прэзентацый пра знакамітых беларусаў.

5

Ст. выкладчык кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы»
Любачка Н. А.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter