Спецыялізацыя 1-37 02 05 01

«Будаўніцтва чыгунак і пуцявая гаспадарка»

ДЗЁННАЯ ФОРМА НАВУЧАННЯ

Тэрмін навучання

4 гады

Кваліфікацыя

Інжынер шляхоў зносін – будаўнік

Прадметы профільнага
выпрабаванні

Фізіка (ЦТ)

Матэматыка (ЦТ)

Руская (беларуская)
мова (ЦТ)

Форма навучання

За кошт сродкаў бюджэту

План прыёму
2019 года, чал.

22 

Прахадныя балы
2019 года

196

 

Будаўніцтва чыгунак – галіна народнай гаспадаркі, тэхнікі і тэхналогіі, якая ўключае сукупнасць сродкаў, спосабаў і метадаў чалавечай дзейнасці, прызначаных для будаўніцтва і бягучага ўтрымання чыгунак, штучных збудаванняў, а таксама кіравання прадпрыемствамі галіны чыгуначнага будаўніцтва.

Пуцявая гаспадарка з'яўляецца адной з галоўных галінаў чыгуначнага транспарту. У сілу найважнейшага значэння пуцявой гаспадаркі ёй заўсёды надавалася і надаецца вялікая ўвага. За апошнія гады выкананы значныя работы па ўмацаванні і ўдасканаленні пуцявой гаспадаркі, асноўнымі напрамкамі якіх з’яўляюцца павелічэнне магутнасці шляху за кошт укладкі жалезабетонных шпалаў, друзавага баласту; павелічэння працягласці бязстыкавага пуці; узмацненне штучных збудаванняў і землянога палатна; павышэнне забяспечанасці пуцявой гаспадаркі сучаснымі машынамі, механізмамі і аўтаматызацыя пуцявых работ.

Падрыхтоўка спецыяліста па дадзенай спецыяльнасці прадугледжвае фарміраванне пэўных прафесійных кампетэнцый, якія ўключаюць веды і ўменні па пошуку, праектаванні, будаўніцтве і рэканструкцыі чыгунак, шляхоў неагульнага карыстання і транспартных камунікацый; арганізацыі і кіраўніцтву ўсім комплексам работ па праектаванні і выбары асноўных тэхнічных параметраў чыгунак новых, і тых, што рэканструююцца; распрацоўцы і засваенні новых машын і механізмаў, новых тэхналагічных

працэсаў; рамонце і бягучым утрыманні чыгуначнага шляху; навукова-даследчай дзейнасці.

Спецыяльнасць забяспечвае атрыманне кваліфікацыі «Інжынер шляхоў зносін-будаўнік».

Аб’ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з'яўляюцца: жалезныя дарогі і іншыя транспартныя камунікацыі, працэс праектавання, будаўніцтва і рэканструкцыі чыгунак, рамонту і бягучага ўтрымання дарог, кіравання на чыгуначным транспарце і ў будаўніцтве, пуцявая гаспадарка, сістэма аўтаматызаванага праектавання чыгуначных аб’ектаў.

Выпускаючая кафедра «Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя транспартных аб’ектаў»