Асноўныя задачы аддзела кадраў:

Удзел у распрацоўцы і рэалізацыі стратэгіі кіравання персаналам.

Забеспячэнне універсітэта неабходнай колькасцю высокакваліфікаваных кадраў.

Ажыццяўленне эфектыўнага падбору, расстаноўкі і рэалізацыі працоўнага патэнцыялу кадраў у адпаведнасці з іх прафесійнымі, дзелавымі і маральнымі якасцямі, выхавання кадраў.

Выяўленне, вывучэнне, аналіз праблем у сферы выкарыстання кадраў і прыцягненне да іх вырашэння кіраўнікоў розных узроўняў для прыняцця адпаведных рашэнняў.

Фарміраванне кадравага рэзерву для вылучэння на кіруючыя пасады.

Забеспячэнне ўліку кадраў.

Забеспячэнне правоў, ільгот і гарантый работнікам універсітэта.

Удасканаленне формаў і метадаў работы з кадрамі.

Ажыццяўленне кантролю за выкананнем працоўнага заканадаўства і працоўнай дысцыпліны ў падраздзяленнях універсітэта.

Удзел у распрацоўцы дакументаў СМЯ універсітэта.

Навукова-тэхнічная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту вядзе адлік сваёй дзейнасці з моманту арганізацыі Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. У кастрычніку 1953 года яна заняла крыло будынка былой Александраўскай мужчынскай гімназіі, арыентаванае па вуліцы Кірава, дзе раней размяшчаліся актавая і гімнастычная залы гімназіі.

За гэты час бібліятэкай быў пройдзены доўгі і складаны шлях, цесна пераплецены з гісторыяй развіцця БІІЧТ-БелДУТ. Прамінулі цяжкасці першапачатковага фарміравання кніжнага фонду вучэбнай і навуковай літаратуры, вызначэння асноўных напрамкаў арганізацыі абслугоўвання чытачоў, стварэння структурных падраздзяленняў бібліятэкі, якія якасна забяспечваюць вучэбную і навуковую дзейнасць.

Сёння НТБ БелДУТа з'яўляецца адной з найбуйнейшых бібліятэк Гомельскай вобласці. Яе фонд – каля 1 мільёна асобнікаў кніг і часопісаў. Штогод ён павялічваецца на 25-30 тыс. асобнікаў новых падручнікаў, навуковых і даведачных выданняў. Колькасць чытачоў перавышае 15 тыс.чалавек. Гэта не толькі выкладчыкі, студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта, але і іншыя жыхары г.Гомеля і Гомельскай вобласці.

У цяперашні час аб'ёмы інфармацыі даўно выйшлі за тую мяжу, калі яе можна надзейна захоўваць і эфектыўна выкарыстоўваць традыцыйнымі бібліятэчнымі метадамі. На дапамогу прыходзіць камп’ютарная тэхніка, якая дазваляе захоўваць і распаўсюджваць інфармацыю ў электроннай форме. У НТБ БелДУТа сёння створана лакальная сетка з 30 камп’ютараў, якая з'яўляецца складовай часткай агульнай сеткі універсітэта. Яна дазваляе выкарыстоўваць назапашаныя інфармацыйныя рэсурсы ў абслугоўванні чытачоў. Электронны каталог бібліятэкі ўключае амаль 90 тыс. бібліяграфічных запісаў і дазваляе ажыццяўляць пошук літаратуры па любой пошукавай прыкмеце (аўтар, загаловак,  тэма, ключавое слова і т.д.).

Прафесарска-выкладчыцкі склад, студэнты, аспіранты прад'яўляюць усё новыя патрабаванні да бібліятэкі, прымушаючы перабудоўваць некаторыя тэхналагічныя працэсы і ссоўваць акцэнты. З прычыны гэтага змяняецца і падыход да арганізацыі інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання, эфектыўнасць якога сёння шмат у чым дасягаецца шляхам стварэння паўнатэкставых электронных бібліятэк. У БелДУТ працэс стварэння паўнатэкставай электроннай бібліятэкі пачаўся ў 2005 годзе сумеснымі намаганнямі рэктарата, бібліятэкі, вылічальнага цэнтра і кафедраў і сёння яна ўжо актыўна выкарыстоўваецца ў навучальным працэсе.

Навукова-тэхнічная бібліятэка мае багаты інфармацыйны патэнцыял, прадстаўлены ў выглядзе газет, часопісаў, кніг, развітога даведачна-пошукавага апарата. Гэта аказвае несумненную дапамогу ў правядзенні ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў ВНУ, якая будуецца зыходзячы з канкрэтных асаблівасцяў часу. Сёння бібліятэка вядзе сваю працу ў гэтым кірунку з улікам "Плана ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўніверсітэта" ў цесным узаемадзеянні з выхаваўчым аддзелам. Важнае месца займае выставачная праца. Штогод арганізуецца больш за 50 выставаў, накіраваных на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, прафесійнай культуры, здаровага ладу жыцця, прававога і маральна-этычнага выхавання. Аказваецца інфармацыйная падтрымка ўсіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца ва ўніверсітэце, падбіраецца Літаратура, складаюцца тэматычныя спісы. Дзякуючы падтрымцы з боку рэктарата, стала магчымым забеспячэнне папулярнымі рэспубліканскімі перыядычнымі выданнямі ўсіх падраздзяленняў універсітэта і студэнцкіх інтэрнатаў.

Вывучаючы досвед працы найбуйнейшых універсітэцкіх бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў, як у нашай краіне, так і за мяжой, можна прасачыць галоўны вектар іх развіцця: ад цэнтру захоўвання інфармацыі да інфармацыйнага цэнтру, ад інфармацыйнага цэнтру да цэнтру рэсурсаў навучання. Ён дакладна вызначае і стратэгічны кірунак далейшага развіцця навукова-тэхнічнай бібліятэкі БелДУТа, як неад'емнай і арганічнай часткі ВНУ ў цэлым.

 2021 год

trudy

Виртуальная выставка печатных работ профессорско-преподавательского состава представляет монографии, учебники, учебные пособия, сборники научных статей, учебно-методические пособия, изданные с 2014 года. Выставка является постоянной, экспозиция обновляется по мере поступления литературы в библиотеку. Целью настоящей выставки является ознакомление пользователей с новыми изданиями, работами и сборниками ученых и преподавателей, имеющихся в фондах библиотеки университета. Литература на выставке представлена с ориентацией на наиболее ценный материал, расположена по факультетам.

Аддзел камплектавання:
з 8.00 да 17.00, перапынак з 12.00 да 13.00, выхадны-субота, нядзеля.

Даведачна-бібліяграфічны аддзел (136б):

тэл.: +375 232 95 39 70
з 8.00 да 17.00, перапынак з 12.00 да 13.00, субота-з 8.00 да 16.00, выхадны-нядзеля.

Чытальные залы:
з 8.30 да 19.00, субота з 8.30-16.00, выхадны-нядзеля.

Навучальныя абанементы (136в, 136г):

тэл.: +375 232 95 39 83
з 8.00 да 17.00, перапынак з 12.00 да 13.00, субота-з 8.00 да 16.00, выхадны-нядзеля.

Абанемент навукова-тэхнічнай літаратуры: