Устойлівае развіццё нацыянальнай эканомікі, яе эфектыўнасць і канкурэнтаздольнасць на ўнутраным і сусветным рынках звязаны з эканамічнай бяспекай краіны. У сучасных умовах глабалізацыі сусветнай эканомікі ўзрастае неабходнасць ажыццяўлення эфектыўнага рэгулявання знешняга і ўзаемнага гандлю на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюзу, арганізацыі мытнага, падатковага, транспартнага і іншых відаў дзяржаўнага кантролю, садзеяння развіццю знешнеэканамічнай дзейнасці арганізацый, што патрабуе кваліфікаванага падыходу.

Кафедра «Мытная справа» з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці 6-05-1036-01 «Мытная справа» з прысваеннем кваліфікацыі «Спецыяліст па мытнай справе».

<

td5

td1

td2

td4

Выпускнікі кафедры валодаюць неабходным для будучай прафесійнай дзейнасці веданнем заканадаўства ў галіне мытнага рэгулявання, адміністрацыйнага і крымінальнага, фінансавага і міжнароднага права па пытаннях арганізацыі знешнеэканамічнай дзейнасці; валодаюць навыкамі падрыхтоўкі аналітычных матэрыялаў па развіццю экспартна-імпартнай дзейнасці, асаблівасцям падаткаабкладання, валютнага рэгулявання і кантролю, выяўлення, папярэджання і спынення правапарушэнняў у мытнай галіне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, вядзення дзелавых перамоваў і перапіскі, у тым ліку на замежнай мове; маюць досвед навукова-даследчай працы.

Выпускнікі кафедры – гэта кваліфікаваныя спецыялісты, здольныя выконваць:

konfederatka
site

Падрыхтоўка спецыялістаў мытнай справы накіравана на развіццё ў іх патрэбы ў добрым выкананні прафесійных функцый спецыяліста, які ўсведамляе мэты і гатовы несці адказнасць за вынікі прафесійнай дзейнасці, здольны самастойна і кампетэнтна прымаць рашэнні, ахвочы да самаразвіцця і самарэалізацыі ў будучай прафесіі і валодае аналітычнымі навыкамі.

sostav

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter