Нашы студэнты на V Адкрытым міжвузаўскім творчым фэсце дружбы
- Апублікавана 22.11.2019 14:55
21 лістапада 2019 года ў УА «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт ім. П. В. Сухога» адбыўся V Адкрыты міжвузаўскі творчы фестываль дружбы, прысвечаны Міжнароднаму дню студэнта.
Замежныя студэнты нашага універсітэта сталі ўдзельнікамі гэтага фестывалю дружбы і творчасці. Іх выступленні былі яркімі і незабыўнымі. У канцэртнай праграме былі прадстаўлены наступныя нумары:
- песня «Павага» на узбекскай мове ў выкананні студэнтаў з Узбекістана Убайдулаева Бабуржона, Султанава Элдарбека (гр. ИУД-11);
- танцавальная кампазіцыя «Узбекская лезгінка», падрыхтаваная студэнтамі з Туркменістана Сапармырадавай Лейлай, Абдыевым Гадамам (гр. ИУЛ-21), Кулаковай Мерджэн (гр. ИУЛ-31), Нурмырадавым Эйюбам (гр. ИУА- 11);
- сучасная песня на кітайскай мове, якую падарылі гасцям і ўдзельнікам фестывалю студэнткі з Кітая Ван Сінь, Лю Мен (гр. ИГБ-21), стажоры з прафесійна-тэхнічнага каледжа горада Гуанчжоў (Кітай) Ху Хун, Лю Кангнам і навучэнцы падрыхтоўчага курса Ян Юэ , Лю Цзясинь, Лі Сяньчжо, Хэ Цзинсинь.
Галоўнай задачай такіх сустрэч з'яўляецца ўсталяванне новых творчых кантактаў, выхаванне інтэрнацыяналізму, павагі да нацыянальных традыцый розных народаў і культур. Менавіта такі дыялог культур прадэманстраваў V Адкрыты міжвузаўскі творчы фестываль дружбы, прысвечаны Міжнароднаму дню студэнта.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter