Праектна-канструктарскі аддзел (ПКА) быў створаны 10.11.2009 года, для распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі і рэарганізаваны ў 2018 годзе. ПКА з’яўляецца функцыянальным структурным падраздзяленнем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Аддзел падпарадкоўваецца прарэктару па навуковай працы.  У сваёй дзейнасці ПКА кіруецца нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Міністэрстве транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Уставам універсітэта, загадамі і распараджэннямі рэктара.

Напрамкі дзейнасці праектна-канструктарскага аддзелу:

  • падрыхтоўка зыходных дадзеных для праектавання;
  • дапамога ў атрыманні тэхнічных умоваў і зыходна-дазвольнай дакументацыі;
  • эскізнае праектаванне;
  • абследванне будынкаў і збудаванняў;
  • распрацоўка праектнай і працоўнай дакументацыі на будаўніцтва, рэканструкцыю, рэстаўрацыю і капітальны рамонт будынкаў і збудаванняў;
  • аўтарскі нагляд функцыі генеральнага праектыроўшчыка.