Каб здзейсніліся мары! Каб мацнела вера ў сябе!


kulazhenko 2018 12

❄ ❄ ❄ ❄ ❄ ❄ ❄
Дарагія сябры!

Вось і наступаюць усімі любімыя і доўгачаканыя святы - Новы год і Каляды. Іх мы сустракаем з самымі светлымі пачуццямі.

Адыходзячы год быў значным для нас. Мы годна адзначылі 65-годдзе БелIIЧТа-БелДУТа. Для шмат каго гэты юбілей стаў незабыўнай падзеяй у жыцці. Мы не толькі падвялі вынікі вялікага шляху, але і азначылi планы на перспектыву. І новы год стане для нас чарговай вяхой у рэалізацыі пастаўленых задач.

Хай 2019 год адкрые для нас новыя гарызонты, парадуе добрымі падзеямі. Хай мацнее вера ў сябе, свае сілы і магчымасці. Хай нашы самыя запаветныя мары, загаданыя ў навагоднюю ноч, абавязкова спраўдзяцца.

Шчасця вам, моцнага здароўя, дабрабыту, выдатных святаў, навагодняга настрою і ўдачы!

З Новым годам! З Калядамі!

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. Кулажанка

 

bsut

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter